Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 чэрвеня 2021, 14:33

Хрэнін: пандэмія працуе на стварэнне ў свеце сістэмы кіруемага хаосу

23 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пандэмія COVID-19 працуе на стварэнне ў свеце сістэмы кіруемага хаосу. Аб гэтым заявіў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін, выступаючы сёння на пленарным пасяджэнні IX Маскоўскай канферэнцыі па міжнароднай бяспецы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На стварэнне кіруемага хаосу працуе і ўсепланетная пандэмія каранавіруса, - сказаў Віктар Хрэнін. - Пры гэтым уведзеныя ў большасці дзяржаў лакдаўны супраць COVID-19 сваёй мэты дасягнулі: нанесены сур'ёзны ўдар па нацыянальных эканоміках. Людзі перасталі давяраць дзеянням улад, яны жывуць у страху за сваю будучыню. Паглядзіце, што ў выніку адбываецца сёння ў свеце: народы выходзяць на вуліцы па ўсёй планеце, антыўрадавыя выступленні ідуць па ўсіх кантынентах. Хваля каляровых рэвалюцый пракацілася па постсавецкай прасторы. Іншымі словамі, ствараюцца ўмовы, каб у гэтым хаосе разбурыць дзяржавы і прыбраць да рук іх багацце".

Міністр адзначыў, што Беларусь не стала выключэннем з гэтага спіса. "Беларускі народ быў таксама ўцягнуты ў гэты глабальны хаос, не разумеючы яго сапраўдных мэт і прызначэння, - падкрэсліў ён. - Частка беларускага грамадства, выступаючы за адкрытую свету Беларусь, не ўсведамляла, што ў прапанаванай ёй спонсарамі з Даласа і Уол-стрыт мадэлі новага свету любой незалежнай дзяржаве месца няма. Сёння ж маскі скінуты, мы дакладна бачым: ідзе чарговы перадзел свету".

У форуме ўдзельнічаюць міністры абароны, начальнікі генеральных штабоў, дэлегацыі ваенных ведамстваў з 109 дзяржаў, а таксама прадстаўнікі міжнародных арганізацый: СНД, АДКБ, ААН, АБСЕ, Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа, Лігі арабскіх дзяржаў. Абмяркоўваюцца праблемы глабальнай і рэгіянальнай стабільнасці, розныя аспекты бяспекі ў Еўропе, Азіі, Афрыцы, на Блізкім Усходзе і ў Лацінскай Амерыцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі