10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Паланэз" і "Іскандэр" атрымалі задачы на ажыццяўленне маршаў у назначаныя раёны, заявіў журналістам міністр абароны Віктар Хрэнін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Воінскія часці сіл спецыяльных аперацый, сухапутных войскаў, ракетных войскаў, у тым ліку рэактыўныя сістэмы "Паланэз" і комплексы "Іскандэр" атрымалі задачы на ажыццяяўленне маршаў у назначаныя раёны, - сказаў Віктар Хрэнін. - Таксама ажыццёўлена нарошчванне сіл і сродкаў ЗРВ, РТВ і авіяцыі".
"Мы ўважліва сочым за абстаноўкай і гатовы рэагаваць на любыя яе змяненні", - дапоўніў міністр.
Як паведамлялася, дзяжурнымі сіламі па проціпаветранай абароне 9 жніўня выяўлены неапазнаныя паветраныя аб'екты, якія рухаліся з тэрыторыі Украіны ў напрамку Рэспублікі Беларусь. У мэтах своечасовага спынення магчымага парушэння дзяржаўнай граніцы ў паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь ва ўстаноўленыя тэрміны былі прыведзены ў гатоўнасць нумар 1 назначаныя сілы і сродкі. Пасля перасячэння дзяржаўнай граніцы паветраныя цэлі былі класіфікаваны як беспілотныя лятальныя апараты і аддадзена каманда на іх знішчэнне.-0-