Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 снежня 2022, 14:44

Хрэнін назваў відавочнага выгадаатрымальніка ад канфлікту ва Украіне

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Відавочным выгадаатрымальнікам ад канфлікту ва Украіне з'яўляюцца ЗША. Аб гэтым заявіў журналістам міністр абароны Віктар Хрэнін па выніках нарады ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На нарадзе быў адзначаны рост колькасці правакацый паблізу Дзяржаўнай граніцы Беларусі. Прэзідэнт заявіў, што Украіна пад любым выглядам спрабуе ўцягнуць войскі дзяржаў - членаў НАТА ў канфлікт. І гэта пацвярджаецца нядаўнімі падзеннямі ракет на тэрыторыю Польшчы. У сувязі з гэтым журналісты спыталі міністра абароны, як да такіх спроб ставяцца краіны НАТА і Еўрасаюза. "Выгадаатрымальнік ва ўсёй гэтай гісторыі, што ўтварылася вакол нашай краіны і ў сусветнай палітыцы, толькі адзін, і мы ўсе гэта ўжо бачым. Гэта толькі Злучаныя Штаты. Яны спрабуюць аслабіць Расію, яны паглынаюць Еўрасаюз, яны паставілі ўжо на калені эканоміку Украіны. Гэта асноўны на сённяшні дзень выгадаатрымальнік", - сказаў Віктар Хрэнін.

Што датычыцца правакацый паблізу беларускай граніцы, то міністр таксама бачыць у гэтым спробы ўцягнуць нашу краіну ў канфлікт. "Але мы гэта разумеем і на гэтыя правакацыі, вядома, будзем рэагаваць. Якімі формамі і спосабамі - гэта ўжо наша справа", - падкрэсліў кіраўнік Мінабароны.

У прыватнасці, Узброеныя Сілы будуць рабіць адпаведныя вывады з таго, што адбываецца на поўдні краіны, улічваць гэта ў сваёй рабоце і ў падрыхтоўцы ваеннаслужачых. Аб тым, каб атрымліваць урокі з таго, што адбываецца па перыметры Беларусі, гаварыў на нарадзе Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

"Мы ўносім значныя змяненні ў планы і праграмы баявой падрыхтоўкі нашых ваеннаслужачых", - сказаў Віктар Хрэнін. Ён адзначыў, што якраз сёння ва Узброеных Сілах пачаўся новы навучальны год і з першых дзён асабовы склад пачаў інтэнсіўную баявую вучобу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі