Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 красавіка 2024, 16:07

Хрэнін наведаў раён правядзення збору з ваеннаабавязанымі і сустрэўся з запаснікамі 19-й мехбрыгады

Віктар Хрэнін. Фота "Ваяр"
Віктар Хрэнін. Фота "Ваяр"
2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр абароны генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін наведаў раён правядзення збору з ваеннаабавязанымі 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў беларускім абаронным ведамстве.

У цэнтры баявога кіравання кіраўнік ваеннага ведамства заслухаў даклад начальніка штаба - першага намесніка камандзіра вайсковай часці аб абстаноўцы ў раёне сканцэнтравання, а таксама абмеркаваў з кіраўніцтвам брыгады пытанні падрыхтоўкі ваеннаабавязаных.

На палігоне Лепельскі Віктар Хрэнін паразмаўляў з ваеннаабавязанымі аднаго з падраздзяленняў, азнаёміўся з іх бытам, арганізацыяй падрыхтоўкі, вучэбна-матэрыяльнай базай і адказаў на пытанні запаснікоў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі