24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску адбылася рабочая сустрэча міністра абароны Беларусі Віктара Хрэніна з міністрам абароны Расіі Андрэем Белавусавым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.
Кіраўнік беларускага ваеннага ведамства адзначыў, што сённяшняя сустрэча - гэта чарговае пацвярджэнне трывалых брацкіх сувязей і стратэгічнага партнёрства паміж краінамі. "Гэта асабліва важна ў вельмі складаных умовах ваенна-палітычнай абстаноўкі, якая складваецца вакол нашых дзяржаў", - упэўнены Віктар Хрэнін.
Пераходзячы да пытання супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй, Віктар Хрэнін падкрэсліў, што яно з'яўляецца ўзорам выбудоўвання раўнапраўнага і ўзаемавыгаднага саюза для ўсёй постсавецкай прасторы.
Андрэй Белавусаў адзначыў, што Беларусь - гэта верны саюзнік і надзейны партнёр Расіі, і падзякаваў беларускаму калегу за гасціннасць. "Рады асабістаму знаёмству з вамі. Дзякую за сардэчны прыём і традыцыйную беларускую гасціннасць. Рэспубліка Беларусь была і застаецца нашым бліжэйшым суседам, верным саюзнікам і надзейным партнёрам", - падкрэсліў Андрэй Белавусаў.
Міністр абароны Расіі выказаў упэўненасць, што сёння як ніколі неабходна цеснае ўзаемадзеянне для своечасовага рэагавання на ваенна-палітычную абстаноўку і прыняцця дадатковых мер па забеспячэнні бяспекі Саюзнай дзяржавы.
На сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з улікам бягучай ваенна-палітычнай абстаноўкі.-0-