Фота "Ваяр"
26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр абароны Віктар Хрэнін у час паездкі ў Бярозаўскі раён наведаў 927-ы цэнтр падрыхтоўкі і прымянення беспілотных авіяцыйных комплексаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Мінабароны.
Галоўнай тэмай размовы са спецыялістамі стала развіццё айчыннай сістэмы прымянення беспілотнікаў і процідзеяння ім. Кіраўнік ваеннага ведамства наведаў цэх зборкі БАК. Там ён азнаёміўся з працэсам вытворчасці FPV-дронаў, наладжаным спецыялістамі цэнтра. Міністру таксама прадэманстравалі практычнае прымяненне FPV-робата.
Начальніку ўпраўлення прымянення і развіцця БАК даручана інтэнсіфікаваць пытанне нарошчвання падрыхтоўкі профільных кадраў у сувязі з перспектывай стварэння новых спецыялізаваных падраздзяленняў БАК.-0-