31 снежня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. На працягу 2024 года больш як 1,8 тыс. ваеннаслужачых Беларусі атрымалі арэнднае жыллё. Аб гэтым пасля цырымоніі ўручэння ключоў ад арэндных кватэр у Гродне сказаў журналістам міністр абароны Віктар Хрэнін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Год сапраўды быў складаны і напружаны, хоць нас складанасці толькі загартоўваюць. Але самы галоўны вынік гэтага года - у нашай краіне захаваны мір і спакой. І сёння ваеннаслужачыя Гродзенскага гарнізона будуць святкаваць Новы год у сваіх новых арэндных кватэрах. Гэта вельмі важна, што з боку дзяржавы ўдзяляецца такая ўвага абароненасці ваеннаслужачых у плане забяспечанасці жыллём. Паколькі гэта праблема існавала. І прынятае рашэнне кіраўніком дзяржавы дало магчымасць сёння, магу канстатаваць, што пытанне забяспечанасці ваеннаслужачых жыллём востра ўжо не стаіць. Толькі ў гэтым годзе больш як 1,8 тыс. ваеннаслужачых атрымалі арэнднае жыллё. Але гэта не адзіны спосаб атрымання жылля для іх (у тым ліку засталося будаўніцтва ў рамках ЖБСК, так 150 сем'яў пабудавалі сваё жыллё). Усе праграмы будуць прадаўжацца", - сказаў Віктар Хрэнін.
Кіраўнік абароннага ведамства дадаў: "Акрамя таго, што былі прыняты меры па забеспячэнні ваеннаслужачых жыллём, кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне, што ў ваеннаслужачага ў выпадку ўзнікнення пэўных абставін ёсць магчымасць гэта жыллё перавесці ва ўласнасць. Толькі з моманту выдання ўказа ўжо 300 сем'яў ваеннаслужачых скарысталіся такім правам, перавёўшы арэнднае жыллё ва ўласнасць".
"Сёння важнасць выканання задач ваеннаслужачымі ў многім залежыць ад таго, як забяспечаны і ў якіх умовах знаходзяцца іх сем'і. Можна смела гаварыць, што гэту праблему дзяржава вырашыла", - сказаў Віктар Хрэнін.
Гаворачы аб планах на 2025 год, міністр абароны адзначыў, што ён будзе насычаны шэрагам розных мерапрыемстваў. "Мы прадоўжым выконваць задачы, як і ў гэтым годзе. Паколькі самае галоўнае і далей захаваць той мір і спакой, якія ёсць у Беларусі. У нас ёсць усё: моцны і надзейны лідар, у нас ёсць людзі, якія працавітыя, гасцінныя, вельмі дабрадушныя", - сказаў ён, падкрэсліўшы важнасць зберагчы ўсё гэта.
"А традыцыі будаўніцтва жылля, вядома ж, пяройдуць і ў наступны год. Плануем пабудаваць каля 500 арэндных кватэр. Лічбы меншыя, і гэта сведчыць аб тым, што праблематыка вырашана. Мы ўвойдзем у планавы рытм, калі кожны год 300-400 кватэр будзе будавацца і ўсе ваеннаслужачыя будуць забяспечаны жыллём", - рэзюмаваў Віктар Хрэнін.

Сёння ў Гродне былі ўручаны ключы ад арэндных кватэр больш як 140 сем'ям ваеннаслужачых Гродзенскага гарнізона.-0-
Фота Леаніда Шчаглова