Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 мая 2022, 15:10

Хрэнін: асноўным напрамкам развіцця беларускай арміі стануць сілы спецаперацый

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асноўным напрамкам развіцця беларускай арміі стануць сілы спецыяльных аперацый. Аб гэтым заявіў журналістам міністр абароны Віктар Хрэнін пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы па пытаннях забеспячэння ваеннай бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр абароны адзначыў, што, зыходзячы з абстаноўкі вакол Беларусі, былі ўдакладнены напрамкі развіцця Узброеных Сіл краіны. У тым ліку ўлічваліся падзеі ва Украіне. Асноўным напрамкам, паводле слоў Віктара Хрэніна, стане развіццё сіл спецыяльных аперацый.

"Мы па-іншаму пачалі глядзець на формы і спосабы прымянення войскаў. Як гаворыць кіраўнік дзяржавы, трэба, каб мы, ваенныя, бачылі будучую вайну. Мы спрагназавалі магчымыя і пагрозы, і, калі такое не дай бог здарыцца, вайну супраць Рэспублікі Беларусь. Зыходзячы з гэтага, мы зрабілі высновы і вызначыліся з напрамкамі", - расказаў кіраўнік абароннага ведамства.

У беларускай арміі таксама прадоўжаць асвойваць сучасныя сродкі ўзбраення, вывучаць новыя формы і спосабы вядзення ваенных дзеянняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі