Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 чэрвеня 2021, 11:54

Храленка: адзінства - сіла, дух і надзейны шчыт нацыі, гатовай з'яднацца ў патрэбны момант

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адзінства - сіла, дух і надзейны шчыт нацыі, гатовай з'яднацца ў патрэбны момант. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў член Савета Рэспублікі, дырэктар ААТ "Парахонскае" Уладзімір Храленка.

"Адзінства - пачатак усяго як у дзяржаве, так і ў рабоце, у сям'і. Гэта сіла, дух і надзейны шчыт нацыі, гатовай з'яднацца ў патрэбны момант. Гэта залог паспяховай працы і шчаслівага жыцця", - сказаў Уладзімір Храленка.

Паводле яго слоў, важна разумець: ніколі і нічога ў свеце не даецца без вялікіх намаганняў. "Трывожныя сітуацыі ўзнікаюць у нашай краіне ў асноўным ад недастатковага ўзаемаразумення і нежадання слухаць адзін аднаго. Нас спрабуюць раздзяліць, спрабуюць захапіць уладу. Таму, каб захаваць дзяржаўнасць, трэба жыць дружна і стваральна, паважаць меркаванне і выбар адзін аднаго, разам праяўляць волю і важныя ініцыятывы, развіваць свабодную і моцную краіну, несці адказнасць за яе дабрабыт у імя гістарычнага мінулага, стабільнай сучаснасці і светлай будучыні", - адзначыў сенатар.

Як дадала член Савета Рэспублікі, галоўны рэдактар дзяржаўнай установы "Рэдакцыя "Лідская газета" Кацярына Серафіновіч, у Беларусі шмат знакавых мерапрыемстваў праходзіць пад эгідай народнага адзінства. "Ды і на бытавым узроўні, у гутарках беларусы часта ўспамінаюць, што жывём у няпросты час і адзінства нам жыццёва неабходна. Зрэшты, у нашым грамадстве, шматнацыянальным, шматканфесіянальным, у якім побач жывуць прадстаўнікі розных культур, рэлігій і якое аб'ядноўвае агульная гісторыя, жаданне жыць у міры і згодзе нябачна прысутнічала заўсёды, - падкрэсліла яна. - Сёння гэта жаданне стала яшчэ больш матываваным. Нашы суайчыннікі разумеюць: мы ўсе, для каго Беларусь не проста адна з краін на карце свету, павінны з'яднацца ў агульным імкненні зрабіць усё, каб родны край быў моцным перад любымі выклікамі сучаснасці - палітычнымі, эканамічнымі, сацыяльнымі. Цана гэтага жадання высокая - незалежнасць і суверэнітэт краіны".

Паводле слоў сенатара, лагічным у гэтым кантэксце становіцца ўстанаўленне Дня народнага адзінства. "У нашым календары з'явілася дата, якая будзе нагадваць: беларусы адзіныя ў сваім імкненні бачыць сваю краіну незалежнай, паспяховай, працвітаючай", - рэзюмавала Кацярына Серафіновіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі