Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 лютага 2023, 15:23

Хмель: колькасць нараканняў наконт уборкі прысядзібных тэрыторый і вуліц у студзені значна знізілася

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць зваротаў грамадзян наконт уборкі прысядзібных тэрыторый і вуліц у студзені знізілася амаль на 30 працэнтаў. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас былі збоі па тэрмінах уборкі пасля вялікіх снегападаў. Гэта звязана з умовамі надвор'я. Мы працуем над іх устараненнем. Напрыклад, калі параўноўваць студзень гэтага і мінулага года, то па ўборцы прысядзібных тэрыторый і вуліц населеных пунктаў у нас колькасць зваротаў знізілася практычна на 30 працэнтаў, таму што ўмовы надвор'я былі крыху лепшымі, чым у мінулым годзе", - сказаў Андрэй Хмель.

Паводле яго слоў, планавая работа ў гэтым напрамку ўжо наладжана, фінансаў дастаткова. У выпадку няхваткі мясцовыя органы ўлады адшукваюць дадатковыя сродкі. "Безумоўна, сёння ёсць праблема ў закупцы дарожнай тэхнікі. Патрэбнасць у грэйдарах складае каля 500 адзінак. Але кіраўнік дзяржавы нас падтрымаў: унесены змяненні ў адпаведны ўказ, па якім арганізацыі жыллёва-камунальнай гаспадаркі гэту тэхніку могуць купляць на льготных умовах", - расказаў міністр.

Таксама ён расказаў, што назіраецца няхватка прыбіральшчыкаў прысядзібных тэрыторый як у Мінску, так і ў цэлым па краіне. "Гэта нельга адмаўляць, гэта бачаць грамадзяне, яны звяртаюцца з гэтымі пытаннямі і на прамыя тэлефонныя лініі, у тым ліку і да мяне, таму асноўная задача - перагледзець штатную колькасць. Гэтым павінны заняцца мясцовыя органы ўлады. Сродкі на ўборку тэрыторый і ўтрыманне іх у нармальным стане павінны прадугледжвацца ў патрэбным аб'ёме. Гэта дасць магчымасць у тым ліку ўзняць узровень заработнай платы прыбіральшчыкаў прысядзібных тэрыторый. На сёння, на жаль, яна складае каля 30-35 працэнтаў ад сярэдняй заработнай платы ў Мінску",- паведаміў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі