ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 26 верасня 2023
Мінск Ясна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 мая 2023, 09:49

"Хлопчыкам дазволілі надзець спадніцы". Латыш пра тыдні талерантнасці ў школах Латвіі

Фота Unsplash
Фота Unsplash

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Латвіі чужыя, так званыя еўрапейскія каштоўнасці прапагандуюцца, пачынаючы са школьнага ўзросту. Аб гэтым у інтэрв'ю БЕЛТА расказаў бежанец з Латвіі Раман Самуль, які ў канцы мінулага года пераехаў у Беларусь.

Як расказаў Раман Самуль, раней ён займаўся камерцыйнай дзейнасцю. Каб зарабляць у Латвіі дастойныя грошы, на рабоце трэба праводзіць значную частку часу. "Пакуль я займаўся камерцыйнай дзейнасцю, у мяне не было ні сям'і, нічога. З узростам прыходзіш да разумення, што важней сям'я, стабільнасць, упэўненасць у заўтрашнім дні. Тое, што якраз ёсць у Беларусі", - упэўнены Раман Самуль.

У той жа час у Латвіі сямейныя каштоўнасці даўно адышлі на другі план і замясціліся так званымі еўрапейскімі каштоўнасцямі: "У Беларусі няма гэтай прапаганды. А ў школе ў Саласпілсе ў мінулым годзе быў тыдзень талерантнасці. Дзяўчанкам дазволілі прыходзіць у штанах, а хлопчыкам - у спадніцах. Тым, хто гэта падтрымліваў, яшчэ і адзнакі добрыя ставілі. І дзеці пачынаюць успрымаць гэта, як нешта нармальнае. Адзін так зрабіў, трэці, чацвёрты".

Раман Самуль прывёў яшчэ адзін паказальны прыклад. "Мэр Рыгі замест таго, каб клапаціцца пра якасць асфальту, калі сышоў снег, адкрыў гей-клуб. У нас грошы ў прынцыпе вельмі добра асвойваюцца палітыкамі. І ўсё гэта ідзе ў адным напрамку", - лічыць бежанец з Латвіі.

Беларусь у гэтых адносінах з'яўляецца поўнай процілегласцю Латвіі, упэўнены Раман Самуль: "У Беларусі ёсць свята сям'і, банеры з прапагандай сямейных каштоўнасцей. І я хачу жыць у такім грамадстве. Я не хачу жыць у еўрапейскім ліберальным грамадстве, калі ўсё дазволена".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі