ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 1 чэрвеня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 сакавіка 2023, 11:10

"Хаваў пейзажы ад Савіцкага". Міхаіл Крот - пра шлях мастака і напісаныя фарбамі "расказы"

Міхаіл Крот
Міхаіл Крот

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работы мастака Міхаіла Крата выстаўлены ў Палацы Незалежнасці, дзе іх бачаць не толькі высокапастаўленыя госці, але і простыя людзі, якія прыязджаюць на экскурсію з усіх куткоў краіны. Як ствараліся гэтыя палотны, што натхняе жывапісца і чаму ён рэдка выходзіць з дома без фотаапарата?

Яшчэ незадоўга да заканчэння школы Міхаіл Крот і не думаў, што звяжа сваё жыццё з мастацтвам. Планаваў спачатку ісці ў механікі, потым - у аўтадызайнеры. Усё змянілася пасля сустрэчы з адным асаблівым чалавекам - мастаком Аляксандрам Пясецкім.

З таго часу мастацтва стала важнейшай часткай жыцця Міхаіла Крата, ён бачыць гэты свет праз прызму прыгожага. А яно, запэўнівае мастак, ёсць ва ўсім. "Я яшчэ толькі вучыўся маляваць, але кожны раз, бачачы цікавую для сябе з'яву ў прыродзе, думаў: а як гэта можна напісаць у стылі рэалізму? А ў стылі экспрэсіянізму? Цяпер абавязкова фатаграфую асаблівыя моманты. Мне важна захаваць іх усе, не прапусціць".

Мастак стараецца працаваць над палатном кожны дзень. Прызнаецца: пакуль малюе, адчувае сябе жывым і поўным сіл. Калі ж дзень прайшоў без мальберта - з'яўляецца хандра і адчуванне, што час патрачаны дарэмна. Міхаіл Крот упэўнены: у Беларусі не хапае хіба што гор і мора, а так усяго дастаткова, што радуе вока.

Міхаіл Крот - чарговы герой праекта "Беларусы ў кадры". Ён расказаў, як нараджаюцца яго ўласныя "расказы", напісаныя фарбамі на палатне, навошта ён хаваў свае пейзажы ад мэтра жывапісу Міхаіла Савіцкага і чаму лічыць, што назваць штучны інтэлект творцам немагчыма.

Кожны тыдзень у газеце "7 дней" і на сайце БЕЛТА мы глядзім на свет вачамі простых беларусаў, якія шчыра любяць сваю справу, сям'ю і краіну. Усе нашы героі ўнікальныя, але іх аб'ядноўвае адно - вернасць сабе і зямлі, дзе яны жывуць.-0-

Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі