ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 26 верасня 2023
Мінск Ясна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 чэрвеня 2023, 12:17

Хаменка: работнікі службы "адно акно" ствараюць настрой у грамадстве

Фота Міністэрства юстыцыі
Фота Міністэрства юстыцыі

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работнікі службы "адно акно" ствараюць настрой у грамадстве, заявіў міністр юстыцыі Беларусі Сяргей Хаменка ў ходзе рэспубліканскага семінара па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і дзейнасці службаў "адно акно", арганізаванага Міністэрствам юстыцыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтай зале сабраны тыя людзі, ад якіх залежыць імідж дзяржаўнай улады, імідж выканаўчай улады, як бы гэта моцна ні гучала. Вы несяце важнейшую функцыю - ствараеце сацыяльны настрой", - сказаў Сяргей Хаменка.

Паводле яго слоў, мэта работы службы "адно акно" ў тым, каб ліквідаваць бюракратычныя бар'еры. Важнейшыя прынцыпы - даступнасць і прафесіяналізм. "З настрою аднаго чалавека, які прыйшоў у службу "адно акно" з любым пытаннем, простым ці складаным, яго рэакцыі (маўляў, у райвыканкаме ўсе з душой да мяне паставіліся), прастаты атрымання кваліфікаванага адказу ствараецца сацыяльны настрой у нашай дзяржаве", - падкрэсліў міністр.

У семінары прымалі ўдзел кіраўнікі структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарату міністэрства, галоўных упраўленняў юстыцыі Мінскага гарадскога і абласных выканаўчых камітэтаў, прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.

Ключавымі тэмамі семінара сталі пытанні ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур у сферах жыллёвых праваадносін, архітэктуры і будаўніцтва. Акрамя таго, абмяркоўваліся асаблівасці ажыццяўлення новай адміністрацыйнай працэдуры ў сферы аграэкатурызму, якая з'явілася з 1 студзеня 2023 года, а таксама шэраг іншых пытанняў. Разгледжаны вынікі аналізу ведамаснай справаздачнасці і маніторынгаў службы "адно акно" райвыканкамаў. У якасці асобнага мерапрыемства семінара адбылося практычнае навучанне супрацоўнікаў службаў рабоце ў праграмным комплексе "Адно акно" ў Нацыянальным цэнтры электронных паслуг.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі