Фота з архіва
Навіны сюжэта
"Праект "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА "
29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА старшы выкладчык гістарычнага факультэта БДУ Сяргей Каўн расказаў, колькі доўжылася абарона Брэсцкай крэпасці, і чаму яна стала сапраўдным сімвалам стойкасці савецкага салдата.
Гісторык назваў адной са знакавых мясцін у Брэсцкай крэпасці Белы палац. У 1918 годзе там быў заключаны Брэсцкі мір. У час абароны ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны Брэсцкая крэпасць у выніку бамбардзіровак, артылерыйскіх абстрэлаў і дэтанацыі склада боепрыпасаў была вельмі моцна разбурана, і Белы палац не ўцалеў. Тым не менш, у казематах Брэсцкай крэпасці вельмі доўга знаходзіліся людзі.
"Нават была такая легенда, што там людзі знаходзіліся да 1942 года. У свой час яе выкарыстаў вядомы савецкі пісьменнік Барыс Васільеў, аўтар вядомай аповесці "А зоры тут ціхія..." У яго ёсць яшчэ адна вядомая аповесць, якая прысвечана Брэсцкай крэпасці, - "У спісах не значыўся". Там расказваецца пра лейтэнанта, які змагаўся ледзь не да 1942 года", - сказаў Сяргей Каўн.
І хоць гэта гісторыя з'яўляецца хутчэй легендай, абарона Брэсцкай крэпасці сапраўды стала сімвалам стойкасці савецкага салдата. Гэта пацвярджае і вядомы надпіс, які захаваўся ў крэпасці: "Я паміраю, але не здаюся. Бывай, Радзіма!" Яна датуецца 20 ліпеня 1941 года - гэта значыць, на працягу амаль месяца асобныя байцы і камандзіры прадаўжалі змагацца.
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.-0-