Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 лютага 2024, 16:27

Хаджаеў пра будаўніцтва новых паліклінік: можна выкарыстоўваць тыпавыя модулі з папраўкай на рэгіён

Аляксандр Хаджаеў
Аляксандр Хаджаеў
22 лютага, Орша /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. Пры ўзвядзенні новых паліклінік у будучым могуць выкарыстоўвацца тыпавыя будаўнічыя модулі, у якія ў залежнасці ад патрэбнасцей рэгіёна можна будзе ўносіць змяненні. Аб гэтым журналістам на адкрыцці новай паліклінікі ў Оршы паведаміў міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гаворачы пра будаўніцтва новых аб'ектаў сферы аховы здароўя, якія з рэгіёна ў рэгіён адрозніваюцца адзін ад аднаго, Аляксандр Хаджаеў адзначыў, што ўніфікацыя такіх праектаў - пытанне складанае, якое патрабуе данастройкі і пэўнага аналізу. "Сказаць аб тым, што сёння прапарцыянальна размеркаваны нагрузкі па спецыяльнасцях, - гэта патрабуе аналізу і пэўнай высновы. Насельніцтва пераязджае, становіцца старэйшым, і гэта ўсё патрабуе свайго даволі ўважлівага аналізу, каб сучасныя аб'екты, такія як гэта паліклініка ў Оршы, былі максімальна эфектыўна выкарыстаны. З аднаго боку, калі мы гаворым пра тыпавыя будаўнічыя праекты, гэта аблягчае фармат будоўлі, разумення, чым яна будзе напоўнена, гэты будынак, але з другога боку, важна, каб у тыпавым праекце была магчымасць мабільнасці, гібкасці. Калі такая форма аналізу прывядзе нас да таго, што гэта можна ажыццявіць, то мы будзем ісці шляхам мадуляў, тыпавых праектаў, якія будуць напаўняцца тым, што неабходна канкрэтнаму рэгіёну", - сказаў міністр аховы здароўя.


Таксама Аляксандр Хаджаеў падзяліўся ўражаннямі ад аб'екта, дзе ён пабываў з іншымі ганаровымі гасцямі. "Гэта дастойная паліклініка, якая на сённяшні дзень адпавядае ўсім сусветным стандартам, сучаснаму этапу часу. Кабінеты даволі прасторныя, напоўнены высокатэхналагічным абсталяваннем, якое будзе максімальна выкарыстоўвацца для аказання дапамогі насельніцтву. Гэта яшчэ адзін крок да якасці ў рамках Года якасці", - адзначыў міністр.-0-

Фота Аляксандра Хітрова
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі