Навіны сюжэта
"Праект "Беларусы ў кадры" на YouTube-канале БЕЛТА"
Галоўныя славутасці хутара сям'і Астравухаў з Валожыншчыны - стары сад з вельмі рэдкімі сартамі яблыкаў і табун коней палескай пароды. Адмовіўшыся ад гарадской мітусні, муж і жонка вучацца ў прыроды жыць няспешна, але пры гэтым паспяваць спраўляцца з усімі справамі і заўважаць прыгажосць ва ўсім.
Сад мары
З першага разу знайсці хутар сям'і Астравухаў складана. Навігатар не дапаможа - сетка ў гэтых мясцінах дрэнна ловіць. У выніку сціплы драўляны паказальнік "Райскі сад" каля прасёлачнай дарогі мы праскочылі - ён хаваўся ў густой і мокрай ад дажджу зеляніне. Атрымалася ў нечым сімвалічна: шлях да райскага саду для нас аказаўся звілісты і няпросты. Але гэта месца было вартае ўсіх пошукаў, бо яно даказвае шырокавядомае сцверджэнне: шчасце любіць цішыню. Напэўна, таму гэты хутар выбралі для сябе Аксана і Андрэй, хоць у час размовы не раз абодва запэўнівалі: "Не мы гэта месца выбралі, а яно нас".
Андрэй нарадзіўся ў Гомелі, Аксана - у Брэсце, а пазнаёміліся ў Геленджыку. Туды адправіліся з турыстычнай групай. У час сумесных паездак і экскурсій размаўлялі, дзяліліся ўражаннямі. Пасябравалі і пасля адпачынку прадоўжылі трымаць сувязь па тэлефоне.
- Мне было лёгка з ім гаварыць аб простых, але важных для мяне рэчах. Адчувала, што яны ў Андрэя адгукаюцца. Але доўгі час мы не былі парай, аб гэтым нават не думалі. Акрамя таго, падшуквалі адзін аднаму партнёраў - я сярод сваіх сябровак, ён - сярод больш дарослых таварышаў, - успамінае з усмешкай Аксана, хутка і спрытна ўзбіваючы цеста для фірменных аладак.

Ні яна, ні Андрэй не думалі, што сяброўства папярэднічала сапраўднаму пачуццю, якое з’яўлялася паступова. І толькі калі абодва пераканаліся ў тым, што глядзяць у адзін бок, усё адбылося само сабой.
- Пасля гэтага не было доўгіх разваг і пакутлівых сумненняў. Проста зразумелі - так павінна быць, - тлумачыць Андрэй.
У сям'ю іх злучыў менавіта сад, лічаць муж і жонка. Першай пад яго чары трапіла Аксана, якая прыехала ў госці да знаёмых і вырашыла палюбавацца майскай квеценню.
- Зайшла ў сад і адчула дзіўную цеплыню, нібыта мяне абнялі, як маці ў дзяцінстве. Хадзіла сярод дрэў, быццам вярнулася дадому. І ў той жа час адчувала, што гэты сад - як кінутае дзіця, - гаворыць Аксана.
Там яна ўспомніла даўно пачутую гісторыю аб тым, як у Канадзе рускія эмігранты-стараверы закладвалі яблыневыя сады, выраблялі натуральную прадукцыю, якую ў іх ахвотна куплялі менавіта таму, што вырашчана ўсё было па старых звычаях, з душой і любоўю.
Перажытымі ў садзе эмоцыямі Аксана падзялілася з Андрэем, які ў той час шукаў сабе справу для душы. Ён марыў знайсці аднадумцаў, каб разам ствараць нешта карыснае і патрэбнае.
- Я прапанавала, што аб'яднальнай ідэяй можа стаць сад. Андрэй задумаўся, - гаворыць яго жонка.
Яблыкі не простыя - наліўныя
Невядома, колькі яшчэ ідэя заставалася б толькі ідэяй, калі б аднойчы Аксана не даведалася ад знаёмых, што стары сад збіраюцца высякаць. Сэрца зашчымела, захацелася яго ўратаваць. Патэлефанавала Андрэю. Пасля першай паездкі сюды ён зразумеў: хоча пабудаваць на гэтай зямлі дом, у якім будзе жыць яго сям'я.
- Тут не трэба, як у горадзе, пастаянна кудысьці бегчы. Можна спакойна, густоўна пражываць кожны дзень, атрымліваць асалоду ад той прасторы, якую ствараеш, - лічыць наш герой.

Навучыўшыся шмат што рабіць сваімі рукамі і даходзіць да ўсяго сваім розумам, ён перакананы: толькі ў натуральнай прыродзе мужчына можа максімальна рэалізавацца як гаспадар сям'і. Без доўгіх роздумаў Андрэй і Аксана вырашылі разам пасяліцца на зямлі з вялікім садам.
- Мы тады былі ўпэўнены, што гэта звычайны Мічурынскі сад, такія закладвалі па ўсёй краіне ў 1970-я гады. Бачылі, што некаторыя дрэвы вельмі старыя - практычна разбураныя ствалы ад часу, але яны прадаўжаюць пладаносіць, - прыгадвае Андрэй.
На ўчастку не было ні электрычнасці, ні іншых выгод цывілізацыі. Нават па ваду даводзілася ездзіць у суседнюю вёску Люціна. Там ад мясцовай жыхаркі муж і жонка выпадкова даведаліся, што іх сад размешчаны на зямлі, дзе была сядзіба мясцовага памешчыка.
- Убачыўшы, што мы набіраем ваду, пажылая жанчына выйшла пазнаёміцца: "Вы, мусіць, тыя рабяты, якія ўратавалі наш сад?" Падзякавала нам. Здзівілася, што мы па ваду наведваемся ў вёску: у сядзібе ў пана была крыніца. Успомніла, як дзяўчынкай насіла туды суніцы для дачкі гаспадара Зосі і атрымлівала за гэта грошык на цукеркі. І што ў сядзібе рабілі вельмі смачныя канфіцюры з белага наліву, - гаворыць Аксана. - Нам стала зразумела, чаму трэць саду займае менавіта гэты сорт. А мы ўсё думалі, што з ім рабіць: белы ж наліў доўга не захоўваецца.
Пазней муж і жонка звярнуліся да вучоных і даведаліся, што ў іх садзе ёсць рэдкія селекцыйныя сарты. Напрыклад, залаты ранет.
- Вельмі смачныя і карысныя яблыкі, якія можна есці нават пры павышанай кіслотнасці страўніка. У многіх смак ранету выклікае асацыяцыі, быццам у дзяцінства вяртаешся. У нас такіх усяго каля пяці-шасці яблынь, - праводзіць экскурсію па садзе яго выратавальніца. - Ёсць сапраўдны белы "антон", даволі вялікі, з яркім лімонным смакам. Ёсць антонаўка звычайная, таксама вельмі смачныя духмяныя яблыкі, з лёгкай кіслінкай. Ёсць сарты, якія яшчэ не ведаем: вось гэтыя вельмі смачныя - чырвоныя, з ружовай мякаццю. Некалькі позніх сартоў, салодкія - без назвы пакуль.
Сад нездарма ратавалі
З цягам часу новыя гаспадары саду навучыліся рабіць і пасцілу, і яблычны воцат. Здавалі плады ў перапрацоўку і проста прадавалі.
- Яблычкі наліўныя, спелыя да празрыстасці, семечкі відаць унутры, - удакладняе Аксана. - Прывозілі ў Мінск на продаж. Чарга стваралася! Людзі ішлі на яблычны водар, які знаёмы з дзяцінства. Гэтыя яблыкі, вядома, не зусім прэзентабельнага выгляду, але вельмі смачныя. Мы іх з вечара пад дрэвам збяром - раніцай на базар. Таму што такія плады доўга не захоўваюцца, іх трэба адразу з'есці.

Дзіўна тое, што вельмі старыя дрэвы прадаўжаюць пладаносіць і не хварэюць. Вучоныя з інстытута насенняводства растлумачылі: за доўгія гады ў натуральных умовах выпрацавалася добрая імунная сістэма. А калі сям'я Астравухаў здавала ўраджай антонаўкі на перапрацоўку, галоўны тэхнолаг камбіната паведаміла: тэсты ў лабараторыі паказалі, што пажыўная каштоўнасць гэтых яблыкаў нават вышэйшая, чым у іншых сартоў.
Значыць, сад нездарма ратавалі, радуюцца яго новыя гаспадары, усё больш пераконваючыся ў правільнасці свайго выбару. Мернасць жыцця на сваёй зямлі, пра якую яны марылі, усталявалася не адразу. Усё пачыналася ў экстрэмальных умовах - да асенніх халадоў Аксана і Андрэй жылі ў палатцы, пакуль не пабудавалі часовае збудаванне.
Галава сям'і ўспамінае: нічога не разумеў у будаўніцтве, але хацеў пабудаваць дом сваімі рукамі. Гэта быў для яго выклік.
- Спачатку складана, але паціху інтуітыўна адкрываецца, - дзеліцца Андрэй. - Калі ўмовы экстрэмальныя, хуткасць мыслення большая.
Для будаўніцтва вырабляў саман - састаў з саломы, пяску, гліны, вады і зямлі. Атрымліваецца экалагічна чысты, вельмі трывалы матэрыял.
У коней, як і ў людзей
Коні ў іх гаспадарцы з'явіліся на тым этапе, калі збіралі грошы на пакрыццё для даху. Купілі іх раптоўна для сябе, незапланавана. Пра коней больш марыла Аксана. Лічыць, што гэта жаданне з'явілася на ўзроўні генетыкі.
- Мой тата родам з Башкірыі. Я там ніколі не была, але, думаючы пра фермерскую гаспадарку, лічыла, што купім коней. Да таго ж адна з версій, чаму сад да гэтага часу пладаносіць, - тут заўсёды трымалі калгасны табун, ад якога было натуральнае ўгнаенне для дрэў, - гаворыць Аксана.
Купля коней у пэўным сэнсе была спантаннай: знаёмыя расказалі, што ў Лунінцы распрадаюць рэдкую пароду - палескую. Вырашылі, што трэба тэрмінова сабраць грошы. Спачатку купілі 14 коней. Сёння іх у табуне ўжо 19, і пра кожную Андрэй можа расказваць гадзінамі.

- У нас больш жарабцоў, чым кабыл, але менавіта кабыла ў табуне галоўная. Тут матрыярхат: куды кабыла, туды і астатнія коні ідуць. Ёсць альфа-самец, ёсць гарэмшчык - ён уціхамірвае маладых самцоў, якія пачынаюць біцца, дзяліць самку. Чорны вараны сочыць за бяспекай табуна: калі ўбачыць ваўка або сабаку, да яго на дапамогу бягуць яшчэ некалькі жарабцоў. У час начлегу ёсць дазорны, па чарзе дзяжураць, - дзеліцца Андрэй назіраннямі.
Іх табун у вольным выгуле. У распараджэнні коней 60 гектараў зямлі і частка саду. Спецыяльна для іх сям'я Астравухаў засеяла 15 гектараў травы. Андрэй прызнаецца, што ў коней яны толькі ўкладваюць - прыбытку няма ніякага. Але запэўнівае, што табун дае больш, чым грошы.
- Я навучыўся ў коней даверу, упэўненасці ў сабе, адстойванню межаў: падлеткі ў табуне заўсёды правяраюць, што ім дазволена, - зусім як у людзей. Коні добра адчуваюць настрой чалавека і нядзіўна, што, пасля ўзаемадзеяння з імі аднойчы, сюды імкнуцца прыехаць зноў, - упэўнены Андрэй.
Даглядаць сад па меры магчымасцей бацькам дапамагаюць сыны Ігнат і Іван. Увосень абодва пойдуць у школу. Гэтыя юныя даследчыкі прыроды заўсёды чымсьці занятыя.
- Мульцікі сыноў не цікавяць. Просяць паказаць дакументальныя навуковыя перадачы аб тым, як уладкавана ўсё ў жывёльным і раслінным свеце, - гавораць бацькі.

Яны прадаўжаюць апрацоўваць свой райскі сад, будаваць дом і планы на будучыню. У тым ліку - арганізаваць навучанне народным рамёствам, пашырыць прастору для дзяцей, бо ў госці ўсё часцей прыязджаюць сем'ямі: пагуляць у старым садзе, пазнаёміцца з конямі, напоўніцца любоўю і даверам.
Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Ганна МАСЛЯКОВА,
фота Раміля НАСІБУЛІНА,
газета "7 дней".-0-