Фота НАН
11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На цяперашнім этапе актуальным вектарам для Беларусі на еўрапейскім напрамку становіцца актывізацыя адносін з Італіяй і перавод дыялогу паміж вучонымі і спецыялістамі дзвюх краін ва ўстойлівае і канструктыўнае рэчышча. Такое меркаванне на палях ІІ Беларуска-італьянскага круглага стала ў галіне тэхналогій перапрацоўкі малака і вытворчасці малочных прадуктаў, які праходзіць з 10 па 13 верасня ў Нацыянальнай акадэміі навук, выказаў старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Вучоныя і спецыялісты навуковых арганізацый, супрацоўнікі і кіраўнікі вядучых айчынных прадпрыемстваў малочнай прамысловасці прадстаўляюць Беларусь у рамках круглага стала. У Мінск прыбыла таксама дэлегацыя прадстаўнікоў сельскагаспадарчых навукова-даследчых цэнтраў, вышэйшых навучальных устаноў і кампаній з Італіі.
Дарэчы, сённяшняе мерапрыемства ўжо другое па лініі супрацоўніцтва з гэтай міжземнаморскай краінай. I Беларуска-італьянскі круглы стол толькі ў галіне жывёлагадоўлі адбыўся ў Мінску 28-29 лютага гэтага года. Спектр пытанняў, што тады закраналіся, вар'іраваўся ад сучаснага стану і вопыту дакладнай жывёлагадоўлі, геномнай селекцыі ў жывёлагадоўлі ва ўмовах змянення клімату і распрацоўкі ДНК-тэхналогій для маркер-апасродкаванай селекцыі сельскагаспадарчых жывёл да вывучэння і захавання генетычнай разнастайнасці мясцовых парод, новых тэхналогій у галіне сельскагаспадарчага абсталявання, асноўных распрацовак і напрамкаў навуковай дзейнасці ў ветэрынарыі.
"Італьянская дэлегацыя паспела па заслугах ацаніць навукова-даследчую базу і ўзровень развіцця аграпрамысловых тэхналогій у Беларусі. У параўнанні з папярэднім візітам зацікаўленасць значна ўзрасла, як і пашырыўся ўдзел італьянскіх гасцей. Павялічылася і колькасць удзельнікаў - вучоных і практыкаў - і з беларускага боку, - падкрэсліў кіраўнік Акадэміі навук. - Калі браць пад увагу дасягнутыя поспехі ўзаемадзеяння, становіцца відавочным, што на цяперашнім этапе актуальным вектарам для Беларусі на еўрапейскім напрамку становіцца актывізацыя адносін з Італіяй і перавод дыялогу паміж вучонымі і спецыялістамі дзвюх краін ва ўстойлівае і канструктыўнае рэчышча".
Адным з найбольш перспектыўных і значных аспектаў узаемавыгаднага беларуска-італьянскага супрацоўніцтва Уладзімір Гусакоў бачыць кантакт у навуковай і навукова-інавацыйных сферах з адсылкай да канкрэтных галін эканомікі. Інавацыйны характар навукова-тэхнічных пераўтварэнняў у розных сектарах эканомікі, паводле яго слоў, - сёння важнейшы прыярытэт для многіх дзяржаў.
"Беларуская навука адкрыта для шырокага ўзаемадзеяння, - зрабіў акцэнт старшыня Прэзідыума НАН. - Айчынныя навуковыя арганізацыі могуць і павінны стаць важнейшымі праваднікамі новага ўзроўню ўзаемаразумення і парнёрства паміж Беларуссю і Італіяй. Вельмі важна, што ўзрос інтарэс да абмену вопытам і ў кіраўнікоў і спецыялістаў айчынных галіновых прадпрыемстваў".
Было анансавана, што Беларусь і Італія маюць намер падпісаць камюніке аб далейшым супрацоўніцтве на аснове вынікаў двух праведзеных круглых сталоў.-0-