14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Антарктычныя экспедыцыі такія ж значныя для беларускай навукі, як і палёт у космас. Аб гэтым заявіў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў у час урачыстай сустрэчы ўдзельнікаў 17-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы надаём антарктычным экспедыцыям прыкладна такое ж значэнне і статус, як і касмічнаму палёту. Па складанасці, па экстрэмальнасці яны не ўступаюць. Гэта працяглае знаходжанне ў суровых умовах - паніжаных тэмператур, вялікіх вятроў і гэтак далей. Палярныя даследаванні - перспектыўны напрамак для нашай навукі, іх рэзультаты атрымліваюць міжнароднае прызнанне. Перад ад'ездам 17-й экспедыцыі прайшла сустрэча з кіраўніком дзяржавы, дзе былі пастаўлены вострыя пытанні аб рабоце Беларускай антарктычнай станцыі, яе функцыях, развіцці. І гэта правільна, паколькі важней за ўсё тое, што антарктычныя экспедыцыі даюць краіне", - сказаў Уладзімір Гусакоў.
Беларускія палярнікі вырашаюць вялікі комплекс задач. "Гэта сапраўды сур'ёзныя даследчыя праекты. У тым ліку ў сферы экалогіі, вывучэння мясцовых рэсурсаў. На аснове даследаванняў рыхтуюцца новыя распрацоўкі ў галіне біялогіі, медыцыны, сельскай гаспадаркі. І гэта толькі частка напрамкаў работы. Трэба працаваць над павышэннем значнасці і статусу Беларускай антарктычнай станцыі, каб мы замацаваліся на ледзяным кантыненце назаўсёды", - адзначыў старшыня Прэзідыума НАН. Ён падкрэсліў, што ўдзяляецца вялікая ўвага развіццю і даследчых, і бытавых умоў для работы беларускіх палярнікаў у Антарктыдзе, аснашчэнню тэхнікай, прыборамі, абсталяваннем.
У Акадэміі навук сёння сабраліся ўдзельнікі 17-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі і экспедыцый розных гадоў, супрацоўнікі арганізацый аддзяленняў біялагічных навук, фізікі, матэматыкі і інфарматыкі, хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі, якія ўдзельнічаюць у антарктычнай тэматыцы, кіраўнікі навуковых арганізацый НАН Беларусі, маладыя вучоныя. Разгорнута спецыяльная фотавыстава.
28 кастрычніка 2024 года ў НАН Беларусі быў дадзены ўрачысты старт 17-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі. У Антарктыду адправіліся 14 чалавек пад кіраўніцтвам вопытнага палярніка, удзельніка ўсіх папярэдніх 16 экспедыцый Аляксея Гайдашова. У складзе экспедыцыі - навуковыя супрацоўнікі НАН Беларусі (Рэспубліканскага цэнтра палярных даследаванняў, НПЦ па біярэсурсах, Інстытута прыродакарыстання, Інстытута фізікі), БДУ, Белгідрамета і іншых арганізацый краіны.-0-