Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 верасня 2021, 16:46

Гунько: санкцыі супраць прампрадпрыемстваў пралабіраваны буйнымі сусветнымі карпарацыямі

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Санкцыі супраць прампрадпрыемстваў пралабіраваны буйнымі сусветнымі карпарацыямі. Такое меркаванне выказаў сёння на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Дня машынабудаўніка, першы намеснік міністра прамысловасці Сяргей Гунько, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Сяргея Гунько, санкцыі, якія былі ўведзены супраць беларускіх машынабудаўнічых прадпрыемстваў (у сістэме Мінпрама пад санкцыі трапілі тры кампаніі - "АМКАДОР", "МАЗ" і "БЕЛАЗ"), былі справакаваны і пралабіраваны буйнымі сусветнымі карпарацыямі. "Санкцыі - гэта вайна канкурэнцыі. Мы бачым, што за гэтым націскам знаходзяцца буйныя сусветныя ігракі. Тыя карпарацыі, якім мы ствараем праблемы ў сусветным маштабе, якія за апошнія 10 гадоў мы істотна пацяснілі і перамясцілі ў міжнародным рэйтынгу. Таму ўсе гэтыя санкцыйныя пытанні выкарыстоўваюцца як інструмент для таго, каб націскаць на нас з дапамогай камерцыйных абмежаванняў для нашых пакупнікоў і пастаўшчыкоў", - сказаў ён.

Першы намеснік міністра адзначыў, што айчынныя прадпрыемствы пераарыентаваліся на работу з іншымі кампаніямі. "Калі пастаўшчыкі ідуць ад нас па палітычных прычынах, мы з такімі кампаніямі больш працаваць не будзем. Гэта прынцыповая пазіцыя не толькі Мінпрама, але і кіраўнікоў прадпрыемстваў, працоўных калектываў. Мы будзем шукаць альтэрнатыўныя шляхі развіцця. У нас ёсць фізічныя, эканамічныя і тэхнічныя магчымасці процістаяць санкцыям", - падкрэсліў прадстаўнік міністэрства.

Сяргей Гунько звярнуў увагу, што ні адна пазіцыя ў Мінпраме не будзе пагоршана. "Усе запланаваныя вынікі да канца года будуць забяспечаны. Мы выканаем усе паказчыкі па развіцці нашых прадпрыемстваў, больш таго мы знойдзем крыніцы фінансавання па ўсіх праблемных пытаннях. Ніякай разгубленасці, ніякай панікі ні ў адным працоўным калектыве няма. У нас ёсць дакладна вывераная праграма дзеянняў, а таксама партнёры, якія нас падтрымліваюць", - канстатаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі