Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 лютага 2016, 13:14

Гуляка не выключае зняцця з рэгістрацыі некаторых абшчын сведак Іеговы

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Беларусі Леанід Гуляка ў будучым не выключае магчымасці зняцця з рэгістрацыі некаторых абшчын сведак Іеговы за парушэнні заканадаўства. Аб гэтым ён заявіў сёння на калегіі Апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не бачу неабходнасці разглядаць падрабязна пытанні ўсіх 26 рэспубліканскіх рэлігійных канфесій, гэта наш штодзённы клопат. Але аб сведках Іеговы скажу асобна, - адзначыў Леанід Гуляка. - Не выключаю, што намі сумесна з аблвыканкамамі будуць прыняты канкрэтныя захады па зняцці з рэгістрацыі некаторых абшчын сведак Іеговы. Будзе шум, але я да гэтага гатовы".

Леанід Гуляка прывёў некаторыя факты парушэнняў у 2015 годзе сведкамі Іеговы дзеючага заканадаўства. У прыватнасці, у рэгіёнах Беларусі яны датычыліся распаўсюджвання літаратуры рэлігійнага зместу без адпаведнага ўзгаднення з мясцовымі органамі ўлады. Паводле слоў упаўнаважанага, настойлівыя і неправамерныя дзеянні прадстаўнікоў рэлігійных абшчын сведак Іеговы выклікаюць пэўнае нездавальненне сярод жыхароў краіны ў цэлым і вернікаў іншых канфесій у прыватнасці.

"Мясцовым органам улады трэба прымаць самыя рашучыя меры па спыненні незаконнага распаўсюджвання рэлігійнай літаратуры", - падкрэсліў Леанід Гуляка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі