
Фота "Ваяр"
24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік міністра абароны Беларусі Віктар Гулевіч ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды і пагоны палкоўніка ваеннаслужачым Узброеных Сіл. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Выступаючы перад афіцэрамі, Віктар Гулевіч адзначыў: "У тым, што на нашай зямлі свята ахоўваюцца базавыя каштоўнасці беларускага грамадства - мір і стабільнасць, вялікая заслуга як асабіста кожнага прысутнага ў гэтай зале, так і ўзначальваемых вамі воінскіх калектываў. Сваім прыкладам беззапаветнага служэння Радзіме вы даказалі, што ваеннаслужачыя беларускай арміі з'яўляюцца надзейнай апорай бяспекі дзяржавы".-0-