Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 чэрвеня 2020, 09:54

Гукі "Паланэза" і надзейнасць "Тора" - выпуск праекта "З гонарам у сэрцы" прысвечаны беларускай арміі

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэці выпуск мультымедыйнага праекта "З гонарам у сэрцы" прысвечаны нацыянальнай бяспецы ў ваеннай сферы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь у адпаведнасці са сваёй ваеннай дактрынай не разглядае ні адну з дзяржаў у якасці праціўніка. Каб ворагаў у краіны не было і ў далейшым, рэалізуецца міралюбная шматвектарная знешняя палітыка. Адначасова ўдзяляецца прыярытэтная ўвага пытанням ваеннай бяспекі, будаўніцтву і развіццю Узброеных Сіл. Армія - важнейшы фактар стрымлівання спроб размовы з краінай з пазіцыі сілы.

Выпуск "Узброеныя Сілы: умець Радзіму абараняць" расказвае пра асноўныя этапы ваеннага будаўніцтва, новыя падраздзяленні і тэхніку, рэагаванне на сучасныя выклікі, словам, аб стварэнні арміі суверэннай незалежнай дзяржавы.

Як паведамлялася, праект Беларускага тэлеграфнага агенцтва "З гонарам у сэрцы", прысвечаны дасягненням суверэннай Беларусі ў розных сферах, стартаваў 16 чэрвеня.

За гады незалежнасці наша краіна прайшла велізарны шлях развіцця, вынікі гэтага працэсу можа адчуць кожны беларус. Пасля развалу Савецкага Саюза мы змаглі не толькі захаваць краіну, але і прымножыць яе эканамічны патэнцыял, забяспечыць кожнаму грамадзяніну неабходны набор сацыяльных гарантый, умацаваць нацыянальную бяспеку. Голас Беларусі чуваць на аўтарытэтных міжнародных пляцоўках шмат у чым дзякуючы мірным ініцыятывам кіраўніцтва краіны.

Кожны выпуск праекта "З гонарам у сэрцы" расказвае аб дасягненнях у развіцці пэўнай сферы - ад высокіх тэхналогій і нацыянальнай бяспекі да медыцыны і нацыянальнай культуры.

Пры падрыхтоўцы выпускаў выкарыстоўваюцца архіўная інфармацыя, падшыўкі газет, фатаграфій і відэа, рэпартажы нашых карэспандэнтаў і інфаграфікі.

Першыя два лангрыды былі прысвечаны дынамічнаму развіццю айчыннай прамысловасці і сельскай гаспадаркі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі