
23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Алтарнік, чытальнік і званар Аляксандра-Неўскага храма Іаан Шышоў на працягу 25 гадоў спасцігае прамудрасці дзіўнай прафесіі. Ён лічыць, што галоўная місія званара - заклікаць людзей у Дом Божы. У школе званароў пры Мінскім духоўным вучылішчы яго лічаць адным з лепшых сваіх выпускнікоў.


Званар - гэта прызванне, якое дае сам Гасподзь. Сцвярджаюць, што часам здараецца так, што звон і званар зліваюцца разам, становячыся непадзельным цэлым.


На думку субяседніка, званіца накшталт аркестра, дзе ёсць высокія, сярэднія і нізкія галасы. А званар падобны да дырыжора, які дапамагае музыкантам не проста атрымліваць з інструментаў гукі, але і ператвараць іх у духоўнае перажыванне.


У гучанні звана схавана дзівосная сіла, якая пранікае глыбока ў сэрцы і абуджае іх ад духоўнага сна. Менш як праз месяц, 16 красавіка, праваслаўныя ўсяго свету будуць адзначаць сваё галоўнае свята - Вялікдзень, у гонар якога будзе чуваць урачысты перазвон.
Іаан Шышоў стаў героем праекта "Беларусы ў кадры". Ён расказаў, як вучыўся свайму майстэрству ў школе званароў пры мінскім храме абраза Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць", наколькі звон - складаны музычны інструмент, ці праўда, што царкоўны перазвон здольны ачышчаць паветра ад усякай заразы і нават лячыць розныя хваробы.


Кожны тыдзень у газеце "7 дней" і на сайце БЕЛТА мы глядзім на свет вачамі простых беларусаў, якія шчыра любяць сваю справу, сям'ю і краіну. Усе нашы героі ўнікальныя, але іх аб'ядноўвае адно - вернасць сабе і зямлі, дзе яны жывуць.
Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.-0-