Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 лютага 2024, 14:51

Грызлоў: Беларусь займае асаблівае месца ў сістэме знешнепалітычных каардынат Расіі

Барыс Грызлоў. Фота з архіва ТАСС
Барыс Грызлоў. Фота з архіва ТАСС
9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь займае асаблівае месца ў сістэме знешнепалітычных каардынат Расіі. Аб гэтым БЕЛТА заявіў пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў напярэдадні Дня дыпламатычнага работніка ў Расіі, які будзе адзначацца 10 лютага.

Паводле слоў Барыса Грызлова, нашы краіны праводзяць узгоднены і ўзважаны знешнепалітычны курс, заснаваны на прынцыпах шматпалярнай светабудовы, паважанні міжнароднага права, суверэнітэту дзяржаў і неўмяшання ў іх унутраныя справы. "Сёння нашым прыярытэтам з'яўляецца раскрыццё патэнцыялу супрацоўніцтва з канструктыўна настроенымі партнёрамі - на прасторы СНД, Вялікай Еўразіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. Работа па ўмацаванні ўзаемадзеяння з імі вядзецца паслядоўна і паспяхова. У нашай сістэме знешнепалітычных каардынат асаблівае месца заўсёды займала брацкая Рэспубліка Беларусь. У бягучай сітуацыі гэта сцверджэнне актуальнае ўдвая", - адзначыў дыпламат.

Барыс Грызлоў асабліва падкрэсліў, што ў беларуска-расійскіх адносінах назіраецца добрая дынаміка ва ўсіх без выключэння сферах. "Асабліва каштоўна, што ў час сур'ёзных выпрабаванняў Мінск праявіў сябе сапраўдным саюзнікам, аб чым сведчыць дасягнуты намі беспрэцэдэнтны ўзровень двухбаковага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння на міжнародных пляцоўках. Хацеў бы падзякаваць беларускім сябрам за іх салідарную пазіцыю", - дадаў пасол РФ.

Вяршыняй двухбаковага супрацоўніцтва Барыс Грызлоў назваў інтэграцыю ў рамках Саюзнай дзяржавы. "З вялікім задавальненнем адзначаем і значныя поспехі ў гэтым напрамку, і каласальны патэнцыял далейшага росту. Комплексная работа па інтэнсіфікацыі інтэграцыйнага будаўніцтва прадаўжаецца. Упэўнены, што яе поспеху будуць садзейнічаць зацверджаныя ў час нядаўняга пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Асноўныя напрамкі рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады, а таксама прыняцце чарговай праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў, разлічанай на той жа тэрмін", - заявіў дыпламат.

"Адносіны Беларусі і Расіі без перабольшання могуць служыць узорам выбудоўвання раўнапраўнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, а ўзровень узаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы і знешнепалітычнай каардынацыі на сусветнай арэне - узорам для іншых краін і інтэграцыйных аб'яднанняў", - рэзюмаваў ён.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі