Фота з архіва
28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прапановы краін СНД па агульных крытэрыях ацэнкі выбараў былі высакамерна адхілены БДІПЧ, заявіў журналістам перад пасяджэннем Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельінц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці старшынствуючы ў Савеце пастаянных прадстанікоў пастаянны прадстаўнік Расійскай Федэрацыі пры статутных і іншых органах СНД Андрэй Грозаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У свой час мы прапаноўвалі нашым заходнім партнёрам, у прыватнасці БДІПЧ, выпрацаваць на аснове нашых напрацовак агульныя крытэрыі ацэнкі выбараў у краінах. Але, на жаль, нашы прапановы БДІПЧ былі высакамерна адхілены", - адзначыў Андрэй Грозаў.
Чарговае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў (СППП) дзяржаў - удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах Садружнасці праходзіць у Выканаўчым камітэце СНД у Мінску. Для абмеркавання прапануюцца сем пытанняў. Пастаянныя прадстаўнікі заслухаюць інфармацыю аб дзейнасці Савета міністраў унутраных спраў дзяржаў - удзельніц СНД у 2020-2023 гадах, прааналізуюць работу Савета па гуманітарным супрацоўніцтве дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у 2019-2023 гадах, азнаёмяцца з інфармацыяй аб правядзенні Дэльфійскіх гульняў СНД і перспектывамі рэалізацыі праекта на перыяд да 2030 года. Акрамя таго, члены СППП разгледзяць ход падрыхтоўкі да чарговага пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД, узгодняць кандыдатуру кіраўніка Місіі наглядальнікаў ад СНД на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія пройдуць 26 студзеня 2025 года.-0-