Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 кастрычніка 2019, 17:30

Гродна прыме III Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны

9 кастрычніка, Масты /Кар. БЕЛТА/. Гродна прыме III Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны ў 2020 годзе. Аб гэтым паведаміў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў сёння на прэс-канферэнцыі для рэгіянальных і рэспубліканскіх СМІ ў Мастах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рашэнне аб гэтым прынята. Для горада гэта вялікі гонар. Пачынаем ужо актыўна рыхтавацца, каб правесці форум на вышэйшым узроўні", - адзначыў Уладзімір Краўцоў. Паводле яго слоў, III Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны адбудзецца ў кастрычніку 2020 года.

Мерапрыемства традыцыйна праводзіцца ў розных фарматах. Удзел у ім прымаюць прадстаўнікі ўрадавых і дзелавых колаў дзвюх краін, кіраўніцтва мясцовых органаў улады. Мэта форуму - прадстаўленне эканамічнага патэнцыялу рэгіёнаў Беларусі і Украіны, развіццё новых ініцыятыў і форм эканамічнага, інвестыцыйнага, навукова-тэхнічнага і культурнага супрацоўніцтва на міжрэгіянальным узроўні.

I Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны праходзіў 25-26 кастрычніка 2018 года ў Гомелі. II Форум рэгіёнаў 3-4 кастрычніка 2019 года прыняў Жытомір.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі