Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 ліпеня 2024, 10:24

Гранты на навучанне студэнтаў і машына хуткай дапамогі. Галоўчанка ўручыў падарункі Нікарагуа ад Беларусі

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ўручыў саветніку Прэзідэнта Нікарагуа па пытаннях інвестыцый, гандлю і міжнароднага супрацоўніцтва Лаўрэана Факунда Артэгу Мурылья два сертыфікаты ў падарунак ад Беларусі да 45-годдзя трыумфу Сандзінісцкай рэвалюцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Давайце не забываць, што беларуская дэлегацыя перш за ўсё прыбыла сюды на вялікае свята - 45-годдзе трыумфу Сандзінісцкай рэвалюцыі. У Беларусі ёсць правіла - без падарункаў на свята не ходзяць. Ведаю тую ўвагу, якую Прэзідэнт Нікарагуа Даніэль Артэга і віцэ-прэзідэнт Расарыя Мурылья ўдзяляюць развіццю сацыяльнай сферы і дабрабыту нікарагуанскага народа. Таму мне прыемна ўручыць сертыфікат аб перадачы нашым нікарагуанскім сябрам беларускага аўтамабіля хуткай медыцынскай дапамогі, укамплектаванага ўсімі сучаснымі сродкамі аказання тэрміновай дапамогі", - сказаў Раман Галоўчанка.

Ён таксама падкрэсліў, што, акрамя супрацоўніцтва ў сферы тэхнікі і тэхналогій, беларускі бок надае вялікае значэнне развіццю кантактаў паміж народамі.

"Хацеў бы перадаць нашым нікарагуанскім сябрам сертыфікат аб выдзяленні грантаў на навучанне студэнтаў з Нікарагуа ў навучальных установах Беларусі па тых спецыяльнасцях, якія будуць запатрабаваны нікарагуанскім бокам", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Раней Раман Галоўчанка наведаў з афіцыйным візітам Венесуэлу і Кубу. Работа па развіцці супрацоўніцтва з краінамі далёкай дугі прадаўжаецца ў Нікарагуа. Паводле слоў кіраўніка беларускага ўрада, галоўная мэта - закласці трывалы фундамент для работы на будучыню.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі