Фота з архіва
17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля кансультацый, праведзеных пасольствам Беларусі ў Егіпце з аманскім бокам, кампетэнтныя органы султаната афіцыйна пацвердзілі, што грамадзяне Беларусі могуць атрымліваць візы пасля прыбыцця бясплатна, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным агенцтве па турызме.
Віза, якая выдаецца на тэрмін да 14 дзён, даступна для ўладальнікаў агульнаграмадзянскіх пашпартоў Рэспублікі Беларусь пры ўездзе ў Аман праз пункты пропуску, размешчаныя як у аэрапортах, так і на наземнай і марской граніцы краіны.
Як заўважылі ў Нацыянальным агенцтве па турызме, гэта значнае спрашчэнне візавага рэжыму адкрывае новыя магчымасці для развіцця турыстычных, дзелавых і культурных сувязей паміж Беларуссю і Аманам.-0-