Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 снежня 2018, 10:46

Грамадзян Беларусі сярод пацярпелых у Страсбургу няма - МЗС

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускіх грамадзян няма сярод пацярпелых у выніку інцыдэнту ў Страсбургу. Такая інфармацыя размешчана ў афіцыйным twitter-акаўнце Міністэрства замежных спраў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

"Паводле інфармацыі французскай паліцыі, грамадзян Беларусі сярод пацярпелых у Страсбургу няма. Для аператыўнага атрымання інфармацыі французскімі ўладамі адкрыта гарачая лінія (0 811 000 667)", - расказалі ў ведамстве.

Беларускія грамадзяне пры неабходнасці таксама могуць звязацца з пасольствам у Францыі па тэлефонах +33 144146975, +33 609784140, +33 695480864, +33 650601712.

Як паведамлялася, тры чалавекі загінулі ў выніку стральбы 11 снежня на калядным кірмашы ў Страсбургу. Яшчэ 12 грамадзян пацярпелі. У пошуках злачынца задзейнічаны 350 паліцэйскіх, два верталёты, а таксама салдаты антытэрарыстычнай аперацыі. Акрамя таго, урад Францыі прыняў рашэнне ўзмацніць антытэрарыстычныя меры ў краіне. Падазроны адкрыў стральбу на калядным кірмашы ў цэнтры горада. Пры гэтым мужчыну павінны былі затрымаць раней у той жа дзень па падазрэнні ў тым, што ён мае дачыненне да замаху на жыццё і да грабяжоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі