Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 снежня 2018, 13:45

Графік пераносу рабочых дзён у 2019 годзе зацверджаны ў Беларусі

17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урадам прынята рашэнне аб пераносе рабочых дзён у 2019 годзе. Канкрэтныя даты зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2018 года нумар 906, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

У адпаведнасці з пастановай, рабочыя дні ў 2019 годзе пераносяцца з панядзелка 6 мая на суботу 4 мая і з серады 8 мая на суботу 11 мая (такім чынам, беларусы будуць адпачываць пяць дзён запар - 5, 6, 7, 8, 9 мая, а 10 і 11 мая - рабочыя дні).

Акрамя таго, прадугледжаны перанос рабочых дзён з пятніцы 8 лістапада на суботу 16 лістапада. Пры гэтым днямі адпачынку будуць 7 (Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі), 8, 9, 10 лістапада.

Разам з тым арганізацыям з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) прадастаўляецца права самастойна ўстанаўліваць іншы парадак пераносу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі