Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 кастрычніка 2024, 09:21

Графік паяздоў зменіцца 23-24 кастрычніка з-за рамонту чыгуначнага моста на перагоне Янаў-Палескі - Юхнавічы

Фота з архіва
Фота з архіва
16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Графік паяздоў зменіцца 23-24 кастрычніка ў сувязі з планавым рамонтам чыгуначнага моста на перагоне Янаў-Палескі - Юхнавічы ўчастка Лунінец - Брэст, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

Паязды нумар 605/606 Полацк - Віцебск - Брэст адпраўленнем з Полацка і Віцебска 23 кастрычніка і адпраўленнем з Брэста 24 кастрычніка будуць рухацца да станцыі Пінск у зносінах Полацк - Пінск - Полацк. Бесперасадачныя вагоны Гродна - Брэст - Гродна адпраўленнем з Гродна 23 кастрычніка і з Брэста 24 кастрычніка адмяняюцца. Акрамя таго, поезд нумар 657 Полацк - Мінск - Брэст адпраўленнем з Полацка і Мінска 23 кастрычніка зменіць маршрут і пройдзе ад станцыі Баранавічы-Палескія да станцыі Жабінка (замест руху праз станцыі Лунінец і Пінск). Таксама 24 кастрычніка асобныя паязды рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастку Лунінец - Брэст будуць курсіраваць змененым раскладам і маршрутам.

Беларуская чыгунка просіць прабачэння ў пасажыраў за часовыя нязручнасці і заклікае ўлічваць гэту акалічнасць пры планаванні паездак. Даведацца больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху паздоў можна на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі, у афіцыйным мабільным дадатку "БЧ. Мой поезд", а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі