5 ліпеня, Александрыя /Кар. БЕЛТА/. На рэспубліканскае свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў") сабраліся госці з розных куткоў Беларусі і Расіі. Некаторыя прыехалі цэлымі мікрааўтобусамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Яркае і маштабнае свята нікога не пакідае абыякавымі.
Марыя разам з сынам, мужам і маці прыехала з Цюмені. Для іх сям'і гэта падарожжа мае асаблівы сэнс, бо яе дзядуля па маці родам адсюль. Жанчына расказала, што яе маці не была на радзіме сваіх продкаў 40 гадоў. І датай свайго няблізкага падарожжа яны спецыяльна выбралі "Купалле" - пра свята даведаліся з інтэрнэту.
"Гэта проста надзвычайнае і маштабнае свята. Мы не чакалі такога размаху, такога духу і настрою. Патрыятычна, душэўна, сардэчна. Гэта цудоўнае свята дружбы і дабра", - падзялілася яна.
Марыя адзначыла, што, магчыма, для іх сям'і стане добрай традыцыяй у пачатку ліпеня прыязджаць на "Купалле". "Было б вельмі добра", - рэзюмавала яна.
Госці са Смаленска прыехалі на свята вялікай кампаніяй - 14 чалавек. "Мы тут з дзецьмі і сябрамі. Да гэтага не бывалі ў Александрыі - нам тут вельмі падабаецца, - падзялілася смалянка Іна. - Арганізацыя свята на вельмі высокім узроўні".
Жанчына адзначыла, што яны заўсёды ведалі пра гасціннасць беларусаў, а сёння ў гэтым самі пераканаліся. "Мы ўдзячны вам за дружбу. Нашы выхадныя не абмяжоўваюцца Александрыяй, заўтра едзем у Магілёў", - падзялілася планамі яна.-0-