Фота з архіва
11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пад увагай тэхнічнай інспекцыі працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі - захаванне ў арганізацыях і на прадпрыемствах тэмпературнага рэжыму. Маніторынгі ўмоў працы праходзяць на пастаяннай аснове як у халодную пару года, так і ў гарачае надвор'е. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ФПБ.
Што датычыцца перыяду павышаных тэмператур, то ў адпаведнасці з заканадаўствам тэмпература ў офісных памяшканнях не павінна перасягаць плюс 28 градусаў. У вытворчых памяшканнях, у залежнасці ад інтэнсіўнасці і віду работ, - ад плюс 15 да 28 градусаў. Пад асаблівай увагай прадпрыемствы, дзе па тэхналагічных прычынах аптымальных параметраў мікраклімату дасягнуць немагчыма. Гэта, напрыклад, работы на адкрытым паветры. У такім выпадку кліматычныя ўмовы разглядаюцца як шкодныя і небяспечныя. У той жа час заканадаўствам прадугледжаны шэраг мер, якія павінны прыняць наймальнікі, каб і ў такіх умовах на рабочых месцах было не толькі бяспечна, але і камфортна. У прыватнасці, можа прымяняцца рухомы графік работ, скарачэнне рабочага дня, устанаўленне дадатковых рэгламентаваных перапынкаў, выкарыстанне сродкаў індывідуальнай абароны з больш лёгкай тканіны, уладкаванне месцаў для адпачынку.
Тэхнічная інспекцыя працы ФПБ на пастаяннай аснове прымае і разглядае звароты, звязаныя з умовамі і аховай працы. Заканамерна, што ў перыяд, калі ўстанаўліваецца гарачае надвор'е, большасць зваротаў звязана менавіта з захаваннем на прадпрыемствах і ў арганізацыях тэмпературнага рэжыму. У найбольш спякотныя дні ліпеня-жніўня мінулага года паступіла каля двух дзясяткаў званкоў у ФПБ па гэтым пытанні.
"Нараканняў беларусаў на парушэнне тэмпературнага рэжыму на рабочых месцах з кожным годам становіцца ўсё меш. Большая частка зваротаў мае кансультацыйны характар. Работнікаў цікавіць пытанне арганізацыі рабочага працэсу ў той ці іншай сферы ў такі перыяд, бо ў кожнай сферы, відзе работ ёсць свае, устаноўленыя заканадаўствам, асаблівасці і патрабаванні. Але сустракаюцца і скаргі работнікаў на ўмовы працы. У такіх сітуацыях у нас вызначаны дакладны алгарытм адпрацоўкі кожнага выпадку. Разглядаем іх, як правіла, з выездам на месца, каб дэталёва вывучыць сітуацыю, падказаць, дапамагчы наймальніку, як трэба арганізаваць рабочы працэс, каб выконвалася заканадаўства ў галіне аховы працы і людзі працавалі ў камфортных умовах. Напрыклад, адзін з работнікаў паскардзіўся, што ў парушэнне ўстаноўленых норм і на яго прадпрыемстве не прадастаўляюцца дадатковыя перапынкі ў спёку, людзі не забяспечваюцца вадой. Мы паглядзелі на месцы: сапраўды, былі парушэнні. Але наймальінк вельмі аператыўна адрэагаваў на выдадзеную рэкамендацыю і ўсё выправіў, - расказаў галоўны тэхнічны інспектар працы ФПБ Павел Манько. - Ёсць і прыклады, калі работнікі звяртаюцца са скаргай на тое, што ў іх арганізацыі наймальнік, напрыклад, скараціў рабочы дзень, але і аплата праведзена па факце адпрацаванага часу. У гэтым выпадку наймальнік не парушаў заканадаўства. Адпрацаваў чалавек, дарэчы, тры гадзіны, за гэтыя тры гадзіны і атрымаў. Безумоўна, у кожнага чалавека ёсць свая камфортная тэмпература, і тое, што для аднаго норма, для другога можа быць зусім наадварот. Калі работнік адчувае, што яго жыццю і здароўю нешта пагражае, аб гэтым неабходна аператыўна паведаміць наймальніку".
Прадаўжае работу і гарачая тэлефонная лінія Федэрацыі прафсаюзаў, патэлефанаваўшы на якую, работнікі могуць паведаміць аб парушэнні патрабаванняў аховы працы: +375 17 374 90 48 (гарачая лінія працуе ў будныя дні з 8.30 да 10.30 і з 15.00 да 17.30).-0-