Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 снежня 2022, 14:30

"Гомсельмаш" і Мінсельгас Краснаярскага края падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

5 снежня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Гомсельмаш" і Міністэрства сельскай гаспадаркі і гандлю Краснаярскага края (Расія) падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны Telegram-канал "Гомсельмаша".

Дакумент быў падпісаны на палях аграпрамысловага форуму Сібіры. Подпісы пад пагадненнем паставілі першы намеснік дырэктара па рэалізацыі і развіцці - дырэктар цэнтра продажаў і сэрвісу ААТ "Гомсельмаш" Дзмітрый Афанасьеў і намеснік старшыні ўрада Краснаярскага края - міністр сельскай гаспадаркі і гандлю Леанід Шорахаў.

Аграпрамысловы форум Сібіры, удзельнікам якога стаў "Гомсельмаш" - адна з буйнейшых падзей аграпрамысловай галіны Сібірскай федэральнай акругі. Яна штогод аб'ядноўвае на сваёй пляцоўцы прадпрыемствы АПК, фермерскія гаспадаркі, выстаўку сельскагаспадарчай тэхнікі, абсталяванне для раслінаводства і жывёлагадоўлі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі