Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 сакавіка 2022, 16:05

Гомельская абласная дзіцячая бальніца медрэабілітацыі вяртаецца ў звычайны рэжым работы

14 сакавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Гомельская абласная дзіцячая клінічная бальніца медыцынскай рэабілітацыі поўнасцю пераходзіць у звычайны рэжым дапамогі маленькім пацыентам, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал "Гомельшчына афіцыйна".

З 1 красавіка 2020 года бальніца была арыентавана на рэабілітацыю і аднаўленне пацыентаў пасля перанесенай інфекцыі COVID-19. "За амаль два гады работы ў гэтым напрамку тут аднавілі сваё здароўе каля 6 тыс. пацыентаў з усёй вобласці, у тым ліку некаторыя з іх двойчы. Практычна ў роўнай ступені - 56 і 44 працэнты адпаведна - атрымалі рэабілітацыю гамяльчане і жыхары вобласці", - расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Гомельскага аблвыканкама Мікалай Кудзяньчук.

У цэлым, паводле даных начальніка ўпраўлення, эфектыўнасць лячэння ў рэабілітацыйным цэнтры перавысіла 98 працэнтаў.

Апошнія дарослыя пацыенты падрыхтаваны да выпіскі на 18 сакавіка.

Па рэабілітацыі пакінулі 80 падзяк у адрас калектыву ўстановы, пад кожнай - некалькі подпісаў, удакладняецца ў паведамленні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі