5 чэрвеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Аб узаемадзеянні новых медыя, фарміраванні сучаснага інфадызайну ішла размова на V Форуме медыйнай супольнасці Беларусі ў Гомелі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
V Форум медыйнай супольнасці Беларусі "Медыя сёння: фокус на праўду" сабраў у шасці гарадах паўднёва-ўсходняга рэгіёна сотні ўдзельнікаў з розных абласцей.
На пленарнай частцы гасцей ад імя кіраўніцтва абласнога цэнтра вітала намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама Іна Губар.
Адна з панэльных дыскусій адбылася на базе Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Абмеркаванне датычылася ўзаемадзеяння платформ, у прыватнасці як традыцыйныя і новыя медыя фарміруюць сучасны інфармацыйны ландшафт.
На хвалю плённага ўзаемадзеяння аўдыторыю настроіла мадэратар панэльнай дыскусіі, загадчык аддзела вядучых інфармацыйна-аналітычных праграм дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання тэлеканала АНТ Кацярына Тумас-Цішкевіч.
Спікерамі выступілі палітычны аглядальнік тэлеканала Глеб Лаўроў і дырэктар дырэкцыі інтэрнэт-вяшчання АНТ Павел Савельеў.
У прыватнасці, у ліку інфапагроз на сучасным этапе Глеб Лаўроў назваў адзіную інфармацыйную прастору, а таксама генератары пошукавых запытаў. "Сёння журналістам мала гаварыць праўду, трэба яе гаварыць голасна", - акцэнтаваў ён.
"Сёння самыя вялікія выклікі, якія стаяць перад журналістамі, - нават не ў тым, што ў кожным інфармацыйным акце процістаяння мы ваюем чужой зброяй, нам даводзіцца купляць патроны перад кожнай атакай. Калі ў вас ёсць магчымасць данесці хаця б адно сваё слова, вы абавязаны гэта рабіць. У гэтым - ваш выклік, і ў гэтым - самае цяжкае", - падкрэсліў палітычны аналітык.
Да абмеркавання далучыліся прадстаўнікі прэс-службаў Мінска і Гомельскай вобласці, рэспубліканскіх і ведамасных СМІ сталіцы і Гомеля.
На ААТ "Камінтэрн" для гасцей арганізавалі дэфіле-паказ новых калекцый, а на "Спартаку", акрамя экскурсіі па вытворчасці, прапануюць прадэгуставаць свежую прадукцыю.
Завершыць праграму першага дня экскурсія ў Гомельскі палацава-паркавы ансамбль. Ужо заўтра на палях форуму адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў XXI Нацыянальнага конкурсу "Залатая Літара", які адзначае лепшыя дасягненні ў беларускай журналістыцы.
V Форум медыйнай супольнасці Беларусі "Медыя сёння: фокус на праўду" з'яўляецца найбольш буйной пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў развіцця медыяпрасторы краіны, абмену вопытам і выпрацоўкі стратэгій у сферы інфармацыйнай палітыкі. На яго палях сустрэліся каля тысячы ўдзельнікаў, сярод якіх прадстаўнікі дзяржаўных СМІ (рэспубліканскіх, рэгіянальных, ведамасных), ідэалагічнай вертыкалі краіны, прэс-службаў дзяржаўных органаў і арганізацый, блогасферы, а таксама эксперты ў сферы камунікацый. Яго арганізатарамі выступаюць Міністэрства інфармацыі сумесна з Гомельскім аблвыканкамам пры падтрымцы вядучых рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі.-0-