ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 ліпеня 2021, 16:36

Гісторыкі павінны максімальна праўдзіва паказваць падзеі ВАВ на тэрыторыі Беларусі - Жылінскі

Фота з архіва
Фота з архіва

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гісторыкі павінны максімальна праўдзіва паказваць падзеі ваенных гадоў на тэрыторыі Беларусі, заявіў сёння журналістам рэктар інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Марат Жылінскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Апошнім часам адбываюцца вельмі сур'ёзныя нападкі на нашу краіну, інсінуацыі, фальсіфікацыі падзей Айчыннай вайны. Я лічу, што да гэтага адносіцца трэба вельмі агрэсіўна. Мы апошнія гады сябе заспакоіли, палічылі, што мы такія "памяркоўныя", у нас такая гісторыя і ніхто нас не кране. Яшчэ як крануць. Таму я лічу, што гісторыкі, у тым ліку і школьныя настаўнікі, павінны максімальна праўдзіва паказваць тыя падзеі, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі", - сказаў Марат Жылінскі.

Ён таксама назваў асноўныя напрамкі, дзе адбываюцца фальсіфікацыі. "Сёння асноўныя намаганні фальсіфікатараў сканцэнтраваны на ўкараненні ў свядомасць сусветнай грамадскасці антыгістарычных ідэй падабенства мэт і знешняй палітыкі СССР і фашысцкай Германіі ў тым, што гэтыя краіны ставілі сабе за мэту захоп Еўропы, сусветнае панаванне. Фальсіфікатары скажаюць вобраз савецкіх воінаў і савецкіх Узброеных Сіл у асобе Чырвонай Арміі, прадстаўляючы іх у выглядзе гвалтаўнікоў, марадзёраў, якія прынеслі ў Еўропу не вызваленне, а нібыта акупацыю і разбурэнне. Акрамя таго, апаненты значна перабольшваюць даныя аб стратах савецкіх войскаў у ходзе ваенных дзеянняў у мэтах абвінавачвання камандавання ўсіх узроўняў у бесчалавечнасці і бессэнсоўнасці ахвяр. У тым ліку яны дыскрэдытуюць дзейнасць праслаўленых палкаводцаў, тых, каго ў народзе называюць Маршаламі Перамогі, а таксама прымяншаюць значэнне вызваленчай місіі СССР у Еўропе, прыніжаюць ролю Савецкага Саюза ў выратаванні чалавецтва ад заняволення нацысцкай Германіяй і яе саюзнікамі", - падкрэсліў рэктар.

"Адзин з асноўных напрамкаў фальсіфікацыі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адносна нашай краіны - адмаўленне ўсенароднага характару барацьбы з нацысцкімі захопнікамі на тэрыторыі Беларусі, быццам бы ўсенародная барацьба прыдумана савецкай прапагандай пасля вайны, а беларускія партызаны - толькі закінутая з-за лініі фронту нешматлікая група НКУС", - дадаў Марат Жылінскі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі