Навіны сюжэта
"Праект "Краіна гаворыць""
22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля Вялікай Айчыннай вайны Беларусь дапамагалі аднаўляць усе савецкія рэспублікі. Аб гэтым расказаў загадчык Цэнтра гісторыі Беларусі канца XVIII-XXI стагоддзяў Інстытута гісторыі НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, дацэнт Мікалай Смяховіч у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць".
"На Захадзе нас часта папракаюць у тым, што мы ўвесь час гаворым пра страты, маўляў "ніяк не можаце супакоіцца". А я хачу сказаць як гісторык, што на Германіі сёння ляжыць гістарычная адказнасць, ад якой ёй ніколі не сысці. У чым сутнасць гэтай гістарычнай адказнасці? Першы напрамак - гэта адказнасць за тыя разбурэнні, якія былі ўчынены акупантамі на тэрыторыі Беларусі", - адзначыў Мікалай Смяховіч.
Што датычыцца ВАВ, то цяпер у падручніках пішуць пра тое, што БССР панесла ўрон, які складае 35 яе бюджэтаў, але цяперашняму маладому пакаленню гэта ні пра што не гаворыць, лічыць ён. Таму важна перавесці гэта на мову сучасных паняццяў і матэрыяльны ўрон вылічваць так, як гэта робяць на Захадзе, па міжнародных стандартах.
"Чалавечае жыццё бясцэннае, але калі чалавек з'яўляецца ахвярай тэрарыстаў або генацыду, ёсць пэўныя крытэрыі, выплаты сваякам, загінулым і гэтак далей. Якія крытэрыі? Бяром 11 верасня - ад $1 млн да $1,6 млн выплацілі ахвярам па міжнародных стандартах Злучаных Штатаў Амерыкі. Калі па мільёне бяром, то ўрону маральнага і матэрыяльнага БССР было нанесена ўжо на трыльён долараў. Цяпер гарады - больш за 200 гарадоў і больш за 12 тыс. спаленых, знішчаных вёсак налічвалася за час акупацыі. Каля 10 тысяч калгасаў з тэхнікай было знішчана. Што датычыцца, напрыклад, сельскагаспадарчых хатніх жывёл, якія ў калгасах былі, - 2 млн галоў буйной рагатай жывёлы вывезлі, 1,5 млн коней і гэтак далей. У калгасах, калі іх вызвалілі і яны пачалі арганізоўвацца, заставалася па адной карове і дзве свінні", - прывёў лічбы вучоны.
Тэрыторыя Беларусі павінна была забяспечыць нямецкія франтавыя часці харчаваннем, каб не вазіць яго з Германіі. "Мы былі адкінуты недзе да XIX стагоддзя па эканамічным развіццм. Прычым да першай паловы XIX стагоддзя. І матэрыяльны ўрон, паводле нашых падлікаў, - яшчэ адзін трыльён долараў. За гэтыя грошы можна было пасля вайны ў Беларусі пабудаваць 50 поўнасцю новых гарадоў на амаль 100 тыс. чалавек, тыпу горада Маладзечна", - сказаў ён.
У Мінску ж з 240 тыс. чалавек, якія жылі да вайны, засталося ўсяго каля 80 тыс. і горад на 90 працэнтаў быў разбураны. Вырашалася пытанне аб тым, каб перанесці цэнтр Мінска ў цяперашні Заводскі раён, але вырашылі ўсё ж пакінуць, таму што захаваўся Дом урада.
"Нашу краіну аднаўлялі ўсе савецкія рэспублікі. Горад Сталінград і Ленінград былі нашымі пабрацімамі. Са Сталінграда рабочыя прывозілі цэглу з Дома Паўлава - у нас на праспекце Незалежнасці ва ўсіх дамах закладзена гэта цэгла, якая сімвалізуе братэрства нашых народаў. Ленінград прадаставіў нам праекты будынкаў Неўскага праспекта для аднаўлення будынкаў і дапамог аднавіць помнік Леніну і гэтак далей. Аблічча Мінска змянілася - ён стаў прыгожым, сучасным", - растлумачыў гісторык.-0-
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
"На Захадзе нас часта папракаюць у тым, што мы ўвесь час гаворым пра страты, маўляў "ніяк не можаце супакоіцца". А я хачу сказаць як гісторык, што на Германіі сёння ляжыць гістарычная адказнасць, ад якой ёй ніколі не сысці. У чым сутнасць гэтай гістарычнай адказнасці? Першы напрамак - гэта адказнасць за тыя разбурэнні, якія былі ўчынены акупантамі на тэрыторыі Беларусі", - адзначыў Мікалай Смяховіч.
Што сабой уяўляла Беларусь да нападу нацысцкай Германіі? "У перыяд індустрыялізацыі ў нашай краіне было пабудавана 1,2 тыс. прадпрыемстваў. Калі мы да 1917 года 0,3 працэнта ВУП Расійскай імперыі складалі (наогул нічога ў эканамічным плане), то ўжо ў 1937 годзе 2,2 працэнта ВУП Савецкага Саюза БССР вырабляла. У 1937 годзе, падкрэсліваю, а гэта яшчэ Заходняя Беларусь знаходзілася пад польскай акупацыяй. Калі да рэвалюцыі - 90 працэнтаў з лішнім былі вясковыя жыхары, то ўжо ў 1937 годзе амаль 1,4 млн - гэта гараджане. Новае пакаленне беларусаў выйшла на шлях цывілізацыі, гарадскога ладу жыцця. Мы ў эканамічных адносінах былі аграрнай краінай, неразвітой у поўным сэнсе гэтага слова. І велізарны крок наперад зрабілі", - расказаў гісторык.