Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 сакавіка 2023, 12:46

Гісторык: дзякуючы архівам хатынская трагедыя рэканструявана практычна па гадзінах

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзякуючы існуючым архіўным матэрыялам хатынская трагедыя рэканструявана практычна па гадзінах, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь кандыдат гістарычных навук Святаслаў Кулінок.

"Мы валодаем даволі поўным комплексам дакументаў, якія датычацца 22 сакавіка 1943 года, калі вёска Хатынь была знішчана нацысцкімі карнікамі і памагатымі: 149 жыхароў, уключаючы 75 дзяцей, спалены жывымі або расстраляны. Асноўны масіў дакументаў, што датычыцца той страшнай трагедыі, ужо выяўлены, аднак нам усё яшчэ ўдаецца адшукаць у архівах новыя сведчанні. Напрыклад, у зборніку "Хатынская трагедыя", прэзентаваным 20 сакавіка ў Нацыянальным архіве, мы прадставілі раней ніколі не друкаваны акт партызанскай брыгады аб расстрэле 24 лесарубаў у раёне вёскі Казыры", - расказаў гісторык.

Ён адзначыў, што імпульс больш глыбокаму вывучэнню акупацыйнай палітыкі нацыстаў на акупіраваных тэрыторыях Беларусі дало расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ і пасляваенны перыяд. Памяць аб шматлікіх ахвярах таго часу шануюць не толькі ў нас, але і ў Расіі. Абедзве краіны процідзейнічаюць спробам Захаду фальсіфікаваць гісторыю, апраўдаць зверствы памагатых нацызму і карнікаў, паставіць пад сумненне першарадную ролю СССР у разгроме нацызму. "Вялікая колькасць дакументаў, якая паднята Генеральнай пракуратурай, вучонымі і архівістамі, іх увядзенне ў навуковы абарот - гэта таксама важкі аргумент у спрэчках і спробе фальсіфікацыі гісторыі, што адбываецца ў шэрагу еўрапейскіх краін. І ў гэтых адносінах Беларусь займае асаблівае месца. Мы на працягу ўсяго перыяду нашай гісторыі, у тым ліку сучаснай, пачынаючы з 1990-х гадоў практычна без перапынку прадаўжалі вывучэнне тэмы Вялікай Айчыннай вайны. І рабілі гэта эвалюцыйным шляхам - без перапісвання фактаў і іх інтэрпрэтацыі на карысць палітычнай кан'юнктуры. У рамках расследавання крымінальнай справы выяўляюцца новыя факты злачынстваў нацыстаў, удакладняюцца і верыфікуюцца знойдзеныя даныя, і гэта работа вельмі важная і актуальная цяпер як для ўсёй краіны, так і для кожнага яе жыхара", - сказаў Святаслаў Кулінок.

Праўдзівая гісторыя Вялікай Айчыннай вайны не дазваляе забыць, да чаго могуць прывесці гульні з нацыяналізмам. "Калі ён узводзіцца ў дзяржаве ў абсалют, то можа трансфармавацца ва ультраправыя нацыяналістычныя плыні і ідэалогіі", - падкрэсліў гісторык.

Святаслаў Кулінок адзначыў, што мы бачым шэраг прыкладаў у суседніх дзяржавах, як гэта адбываецца. Напрыклад, ва Украіне, дзе нацызм стаў асновай ідэалогіі кіеўскага рэжыму і прывёў да расколу народа. "Здаровы нацыяналізм павінен быць, але калі ён набывае радыкальныя формы і бярэцца на ўзбраенне як ідэалогія, прычым рэваншысцкая, гэта вельмі небяспечна і можа прывесці да цяжкіх наступстваў", - рэзюмаваў гісторык.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі