Фота з архіва
20 кастрычніка, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам "Медыцынская адукацыя ў Беларусі: векавыя традыцыі і сучаснасць", прымеркаваная да 250-годдзя з дня заснавання Гродзенскай медыцынскай акадэміі, адбудзецца ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў ВНУ.
На канферэнцыі, якая пройдзе 24 кастрычніка, абмяркуюць тэмы гісторыі медыцыны і інавацыйных падыходаў да медыцынскай адукацыі. У яе рабоце прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя Беларусі, Нацыянальнай акадэміі навук, медыцынскіх ВНУ нашай краіны і Расійскай Федэрацыі - Масквы, Санкт-Пецярбурга, Смаленска, Саратава, Улан-Удэ, а таксама выкладчыкі ўстаноў адукацыі, навуковыя работнікі, урачы.
На канферэнцыі будуць працаваць секцыі гісторыі медыцынскай адукацыі, інавацыйных тэхналогій у медыцыне, лічбавай трансфармацыі адукацыйнага працэсу, навучання і сацыякультурнай адаптацыі замежных грамадзян у медыцынскім універсітэце.
Гродзенская медыцынская акадэмія - першая вышэйшая медыцынская навучальная ўстанова на тэрыторыі Беларусі, была створана ў 1775 годзе. Яе стваральнік - французскі вучоны Жан Эмануэль Жылібер, які быў запрошаны для работы ў Гродне.
Паколькі прадстаўнікі мясцовай шляхты не зацікавіліся атрыманнем медыцынскай адукацыі, першы набор уключаў 15 прадстаўнікоў з сем'яў сялян і служачых. У акадэміі дзейнічалі тры аддзяленні: вышэйшае лекарскае, дзе рыхтавалі спецыялістаў для работы ў гарадах, аддзяленне падрыхтоўкі правінцыяльных лекараў і хірургаў і аддзяленне падрыхтоўкі павітух. Навучальная ўстанова праіснавала пяць гадоў.-0-