Фота з архіва
30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якім тэмам удзялялася ўвага ў летняй аздараўленчай кампаніі гэтага года, расказала кансультант галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Таццяна Асмалоўская на прэс-канферэнцыі "Падвядзенне папярэдніх вынікаў летняга адпачынку і аздараўлення дзяцей і падлеткаў" у прэс-цэнтры БЕЛТА.
Паводле слоў Таццяны Асмалоўскай, тэматыка аздараўленчых змен была накіравана на фарміраванне традыцыйных каштоўнасцей беларускага народа, павагу да гістарычнага мінулага і дасягненняў краіны на сучасным этапе, папулярызацыю дзяржаўных сімвалаў нашай краіны. "Безумоўна, ва ўсіх аздараўленчых лагерах адбыліся мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Незалежнасці", - дадала яна.
Прайшоў і рэспубліканскі злёт дзіцячага актыву "Школа юнага грамадзяніна" ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня". "Больш за тысячу актывістаў школьнага вучнёўскага самакіравання прынялі ўдзел у гэтай змене. Яна была вельмі яркая, насычаная і эмацыянальная. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся і абмяняліся меркаваннямі, як працаваць нашаму школьнаму актыву", - дадала кансультант.
Таццяна Асмалоўская адзначыла, што ў кожным рэгіёне працавалі тэматычныя лагеры, атрады або праходзілі тэматычныя змены. "Гэта і лагеры для дзяцей, якія займаюцца ў профільных аб'яднаннях па інтарэсах. Лагеры або змены для дзяцей, якія з'яўляюцца пераможцамі алімпіяд, конкурсаў, фестываляў. Гэта значыць, у прынцыпе, для ўсіх. Па якім бы напрамку дзіця ні займалася, у аб'яднаннях па інтарэсах такія тэматычныя або профільныя атрады, змены або лагеры працавалі", - сказала яна і дадала, што менавіта такі шырокі спектр паслуг тлумачыць вялікі попыт на лагеры.-0-