Сцяг Пятніца, 18 красавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 красавіка 2025, 12:46

"Гісторыя гэтых людзей - наша гордасць". Качанава аб партызанах і падпольшчыках Беларусі

Наталля Качанава
Наталля Качанава
15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гісторыя людзей, якія ішлі ў партызанскія атрады, працавалі ў падполлі, - гэта цяжкая старонка ў гісторыі Беларусі, але гэта і наша гордасць. Аб гэтым заявіла старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава на адкрыцці выстаўкі "Подзвігі і лёсы партызан у дакументах" у будынку Савета Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Наталля Качанава падкрэсліла, што Вялікая Айчынная вайна пакінула глыбокі след у сэрцах беларусаў: "Гэта праўда. І, ведаеце, я з кожным годам усё вастрэй гэта ўсведамляю - як і кожны з нас. Таму што адна справа, калі людзі прызываліся і ішлі ваяваць на фронт, а зусім іншая - калі адразу ж на другі-трэці дзень бамбілі ўжо горад Мінск і акупіравана была наша Беларусь. Але людзі... Беларусь у акупацыі, а людзі супраціўляюцца".

Асаблівую ўвагу старшыня Савета Рэспублікі ўдзяліла подзвігу падпольшчыкаў і партызан, адзначыўшы ўнікальнасць іх укладу ў агульную справу Перамогі. "Партызанскі рух, падполле - гэта ўнікальная старонка ў гісторыі Беларусі, таму што гэтыя людзі рабілі такую цяжкую работу, часам не разумеючы нават і не ўсведамляючы, як гэта было цяжка", - падкрэсліла спікер.

Паводле слоў Наталлі Качанавай, менавіта праз такія прыклады праяўляецца сапраўдны генетычны код беларускага народа. "Трэба было лічыцца не з асабістым, як выратаваць сваё жыццё, а рабіць усё для Перамогі. Гэта яшчэ і прыклад для нас. Гэта прыклад  мужнасці, стойкасці, нязломнай волі. Я нават не магу перадаць словамі, як можна жыць на акупіраваных тэрыторыях і супраціўляцца ворагу. Мы павінны гэта памятаць. І тое, што зрабіў беларускі народ, і яго ўклад у Вялікую Перамогу - гэта, вядома, неацэнна. Без партызан і падпольшчыкаў, напэўна, так хутка гэтай Перамогі не адбылося б", - рэзюмавала яна.

Выстаўка "Подзвігі і лёсы партызан у дакументах" заснавана на матэрыялах унікальнага інтэрнэт-праекта "Партызаны Беларусі", рэалізаванага выдавецкім домам "Беларусь сегодня" сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь. Экспазіцыя прызначана нагадаць аб лёсах герояў, чые імёны захаваны ў архіўных пасведчаннях і чыя самаадданасць стала сімвалам нацыянальнага духу і стойкасці.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі