Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 студзеня 2023, 15:17

Гістарычныя рэканструкцыі, паходы і ўрокі памяці. Кадлубай аб падыходах у патрыятычным выхаванні

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якія падыходы ў патрыятычным выхаванні прымяняюць у Беларусі, расказаў на ўрачыстым мітынгу ў гонар старту інтэрнацыянальнага 58-га "Зорнага паходу" намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У патрыятычныя мерапрыемствы ў сістэме адукацыі ўключаны дзеці і маладыя людзі ўсіх узростаў. Так, ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі мы вярнулі ўрачыстыя лінейкі ў пачатку і на заканчэнне кожнай чвэрці, калі выносіцца дзяржаўны сцяг і выконваецца дзяржаўны гімн. Акрамя таго, актыўна развіваем пошукавую дзейнасць, ствараючы пошукавыя атрады. У музеях размешчаны больш за 1,4 тыс. экспазіцый і стэндаў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне, гістарычнай памяці і генацыду беларускага народа ў гады ВАВ. Праходзяць розныя фестывалі і мерапрыемствы накшталт "Зорнага паходу". Існуюць і такія традыцыйныя формы, як школа актыўнага грамадзяніна, урокі памяці, інфармацыйныя гадзіны, на якіх асвятляецца важная гістарычная тэматыка для падрастаючага пакалення", - дадаў намеснік міністра.

Ён адзначыў, што праграма патрыятычнага выхавання насельніцтва рэалізуецца даволі паспяхова, аднак ёсць напрамкі, якія трэба развіваць больш актыўна. "Напрыклад, для ваенна-патрыятычнага напрамку нам трэба будзе яшчэ шмат зрабіць, таму што ўключанасць маладых людзей у гэту дзейнасць пакідае жадаць лепшага. Мы бачым гэта і выбудоўваем пэўную палітыку ў рамках Мінадукацыі, узаемадзейнічаем з партнёрамі. Цяпер у нас дзейнічае амаль 18 ваенна-патрыятычных клубаў на базе Міністэрства ўнутраных спраў і іншых сілавых ведамстваў", - дадаў Аляксандр Кадлубай.

Міністэрства адукацыі актыўна ўзаемадзейнічае з моладдзю, выкарыстоўваючы зваротную сувязь. "Пачулі, што юнакам і дзяўчатам падабаюцца гістарычныя рэканструкцыі, і цяпер стараемся на кожным мерапрыемстве рабіць такія дзеянні", - падкрэсліў намеснік міністра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі