Фота з архіва
3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зрабіць экскурсію ў гістарычны Валожын, пакатацца верхам на конях, прыгатаваць эль і пабываць на вузкакалейцы пад Салігорскам - у рэспубліканскай акцыі "Вандруй. Адчуй. Натхняйся" прымаюць удзел турыстычныя аб'екты на тэрыторыі Мінскай вобласці. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінскага аблвыканкама.
Так, па 5 чэрвеня гасцей чакае аграэкасядзіба ў вёсцы Русакова Уздзенскага раёна. Для жадаючых тут арганізуюць майстар-класы па дэкаратыўнай тынкоўцы. У гэтыя ж даты можна трапіць у конную аграэкасядзібу "Буцэвічы" ў аднайменным населеным пункце. У праграме - прагулкі верхам, лазня, экскурсія па канюшні.
Турыстаў таксама чакае Валожын: 3 і 4 чэрвеня тут пройдуць бясплатныя экскурсіі па гістарычным цэнтры горада. Іх арганізатары раскажуць пра графскі род Тышкевічаў, прадэманструюць архітэктурныя помнікі, занесеныя ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. А 5 чэрвеня пройдзе квест "Пазнай Валожын".
Майстар клас па гатаванні элю на адкрытым агні будзе праходзіць 4 чэрвеня з 16.00 да 17.00 у вёсцы Забалаць Валожынскага раёна.
Старобінскі торфабрыкетны завод у Салігорскім раёне 7 чэрвеня правядзе экскурсію па вузкакалейнай чыгунцы. Пачнецца яна ў 12.00. А 8 чэрвеня аграэкасадьба ў Малоткаве Слуцкага раёна чакае на майстар-клас па роспісе пернікаў.
Арганізатары звяртаюць увагу, што для наведвання аб'ектаў неабходна зарэгістравацца, патэлефанаваўшы або напісаўшы па кантактных даных. З поўным спісам аб'ектаў, якія прадастаўляюць паслугі ў рамках акцыі "Вандруй. Адчуй. Натхняйся", можна азнаёміцца на сайце.
IV Рэспубліканскую акцыю "Вандруй. Адчуй. Натхняйся" з 2 па 8 чэрвеня праводзіць Міністэрства спорту і турызму ў супрацоўніцтве з Нацыянальным агенцтвам па турызме.-0-