Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 ліпеня 2024, 16:30

Гігін: жыць на сваёй зямлі, працаваць пад сваім сцягам і гербам - вялікі гонар

Вадзім Гігін
Вадзім Гігін
20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусам у гісторыі часта адмаўлялі ў праве звацца людзьмі, але нашы продкі адваявалі свабоду, і цяпер у нас ёсць свая дзяржава, сцяг і Прэзідэнт. Аб гэтым у час Форуму патрыятычных сіл Беларусі ў Палацы спорту сказаў старшыня праўлення рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства "Веды" Вадзім Гігін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ён нагадаў, што беларусаў на працягу ўсёй гісторыі не ўспрымалі сур'ёзна. "Колькі разоў у гісторыі нам спрабавалі адмовіць у праве людзьмі звацца. Шляхта і магнаты, якія прадалі і здрадзілі свайму народу, лічылі нас халопамі. Гаварылі, што мы людзі другога сорту. Фашысты і іх прыслужнікі і зусім называлі недачалавекамі і хацелі нас знішчыць. Але нашы продкі змагаліся і перамагалі. Мы забылі свой "пачэсны пасад між народамі". У нас ёсць свая дзяржава, свой сцяг і свой Прэзідэнт", - адзначыў Вадзім Гігін.

Ён падкрэсліў, што жыць на сваёй зямлі, працаваць пад сваім сцягам, гербам і з такім кіраўніком краіны - вялікі гонар. "Усе разам мы сведчым: мы ёсць і мы будзем, мы - беларусы, разам з Прэзідэнтам", - сказаў Вадзім Гігін.-0-
Фота Максіма Гучака
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі