Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 лістапада 2020, 15:08

Гігін: выкарыстоўваючы тую ці іншую сімволіку, трэба не выдумліваць, а абапірацца на аргументацыю і факты

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выкарыстоўваючы тую ці іншую сімволіку, трэба не выдумліваць, а абапірацца на аргументацыю і факты, заявіў у час круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, сакратар Беларускага саюза журналістаў Вадзім Гігін.

"Часам гавораць, што немцы і калабарацыяністы і ў іншых краінах выкарыстоўвалі нацыянальныя сцягі. Але там розная гісторыя. Напрыклад, фашысцкі рэжым выкарыстоўваў французскі трыкалор. У Шарля дэ Голя быў латарынгскі крыж. Трэба разумець, якое было стаўленне насельніцтва да бел-чырвона-белага сцяга. Да вайны насельніцтва гэты сцяг рэальна не бачыла. Ён падымаўся на асобных будынках у Мінску, Гродне, Слуцку, і, мабыць, гэта ўсё. Ён шырока не выкарыстоўваўся ў перыяд 1918-1920 гадоў. Ён нідзе не выкарыстоўваўся ў БССР і Усходняй Беларусі з 1920 па 1941 год", - сказаў Вадзім Гігін.

Паводле яго слоў, у 1920-я гады ў Заходняй Беларусі ён быў адным з сімвалаў барацьбы за свае правы, але разам з чырвоным сцягам. "Часта прыводзяць верш Максіма Танка, дзе ён успамінае бел-чырвона-белы сцяг (здаецца, у 1930 годзе). Але пасля гэтага чырвоны сцяг у беларускім вызваленчым руху фактычна адхіляе бел-чырвона-белы. Ужо да 1939 года па меры таго, як гэты вызваленчы рух падпадае пад уплыў камуністычнай партыі і камсамола Заходняй Беларусі, чырвоны сцяг становіцца сцягам гэтага руху. І гэта пацверджана дакументам. Многія людзі бел-чырвона-белы сцяг упершыню ўбачылі ў 1941 годзе, калі калабарацыяністы пачалі яго выкарыстоўваць. Таму ён асацыяваўся менавіта з гэтым перыядам. У той жа Літве, Латвіі, Эстоніі гэта былі афіцыйныя сцягі, якія паўсюль віселі з 1918 да 1940 год", - адзначыў дэкан.

Вадзім Гігін падкрэсліў, пры выкарыстанні той ці іншай сімволікі трэба ведаць канатацыю, якая з ёю звязана. "Не выдумліваць, а абапірацца на аргументацыю і факты. Многія сцягі розных краін атрымаліся амаль выпадкова. Потым за імі цэлая легенда выбудоўваецца, фарміруецца гістарычнае або псеўдагістарычнае абгрунтаванне. Гэта ёсць паўсюль. Мы да гэтага павінны ставіцца з разуменнем. Але вось барыкад у гісторыі адзін супраць аднаго, выкарыстоўваючы сімвалы, мы будаваць не павінны. Дарэчы, беларусам гэта ніколі не было ўласціва", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі