17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як узаемазвязаны дасягненні краіны з адзінствам народа, расказаў у час Форуму патрыятычных сіл Беларусі ў Палацы спорту старшыня праўлення рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства "Веды" Вадзім Гігін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Вадзім Гігін адзначыў, што ў гэты святочны дзень мы шмат гаворым аб адзінстве. "І на самай справе мы сфарміраваліся як адзіная нацыя. У нас няма падзелу на Заходнюю і Усходнюю, Паўночную і Паўднёвую Беларусь. І гэта наша вялікае дасягненне, і мы зрабілі гэта разам. Бо мы беларусы", - сказаў ён.
Спікер заклікаў забыць пра прыметнікі "маленькая" і "невялікая" ў адносінах да нашай краіны: "Беларусь - гэта ўпэўненая, незалежная і суверэнная дзяржава. І суверэнітэт не вызначаецца плошчай тэрыторыі ці колькасцю насельніцтва. Суверэнітэт - гэта ўнутранае адчуванне гонару за сваю краіну".
Мы - нашчадкі вялікай гістарычнай традыцыі. "Традыцыі тых герояў, якія змагаліся за нашу Беларусь. Мы - нашчадкі пакаленняў пераможцаў і не можам пазбавіцца памяці аб іх, бо мы беларусы", - сказаў Вадзім Гігін.
Гэта пяцігодка аб'яўлена пяцігодкай якасці, а год - Годам добраўпарадкавання. "І ўжо цяпер мы можам упэўнена сказаць, што ўсе абазначаныя мэты будуць дасягнуты. Бо мы ганарымся якасцю нашай прадукцыі, парадкам на нашых вуліцах, чысцінёй гарадоў і вёсак. Бо мы беларусы", - адзначыў ён.
На заканчэнне Вадзім Гігін падкрэсліў, што нашы дасягненні немагчыма ўявіць без выбару, які мы зрабілі ў 1994 годзе: "Мы выбралі нашага Прэзідэнта і застаёмся вернымі свайму выбару. Цяпер няпросты час. Але калі час быў простым? Вакол шмат пагроз і выклікаў. Здаецца, свет страціў розум. Місія нашага народа - захаваць мір, спакой і адзінства. І мы зможам гэта зрабіць, бо мы беларусы".-0-