11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/ Словы нашага гімна адлюстроўваюць душу беларусаў. Такое меркаванне выказаў генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін на плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У розных краінах ёсць розныя традыцыі, адзначыў Вадзім Гігін. "Ёсць дзяржавы, дзе гімн выконваецца без слоў. Але гэта іх традыцыя, ім так больш прывычна. Для нас вельмі важна, каб у гімне былі не проста словы, а фразы, якія адлюстроўваюць нашу ідэнтычнасць, наша разуменне сябе. Дзяржаўныя сімвалы - герб, сцяг і гімн - гэта частка ідэалогіі, якая такім чынам праяўляецца. Кожнае слова нашага гімна - гэта тое, у што мы верым, гэта наш сімвал веры, крэда. Аж да апошніх радкоў гімн - гэта зварот беларусаў і да саміх сябе, і да свету з пажаданнем міру, працвітання. Паглядзіце, калі ўсе разам мы спяваем гімн - гэта ж такое пачуццё, якое натхняе, якое цябе духоўна ўзвышае. Словы нашага гімна адлюстроўваюць душу беларусаў", - лічыць ён.
Сёння ў нашай краіне святкуюць Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Гэта свята ўстаноўлена ўказам Прэзідэнта ад 26 сакавіка 1998 года нумар 157 і адзначаецца штогод у другую нядзелю мая.-0-

Гімн - ён на ўсе часы. "Гімн не можа быць на год ці на два. Гімн - гэта не хіт і не шлягер. Гімн - гэта мелодыя і словы, якія, спалучаючыся, сімвалізуюць дзяржаву. Яны нас прымушаюць ганарыцца. Першыя радкі "Мы, беларусы, мірныя людзі" - як прэамбула ў Канстытуцыі. Гэта наша пасланне, як кажуць, urbi et orbi - гораду і свету, дзе мы гаворым, хто мы такія ў гэтым свеце, чаго мы хочам", - падкрэсліў гендырэктар.
Сёння ў нашай краіне святкуюць Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Гэта свята ўстаноўлена ўказам Прэзідэнта ад 26 сакавіка 1998 года нумар 157 і адзначаецца штогод у другую нядзелю мая.-0-

Фота Яна Гарбанюка і Максіма Гучака