Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 снежня 2021, 10:59

Гігін: работа над Канстытуцыяй стала важнейшым элементам палітычнай трансфармацыі Беларусі

31 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работа над Канстытуцыяй стала важнейшым элементам палітычнай трансфармацыі Беларусі. Такое меркаванне выказаў старшыня праўлення Беларускага таварыства "Веды" Вадзім Гігін у праграме "Маркаў. Нічога асабістага" на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

"27 снежня ў 15.00 апублікаваны змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Мы з вамі сустракаемся ў чацвер - ужо столькі сказана, ужо створана столькі фэйкаў. Ужо актыўна ідуць прапановы ад грамадзян, яны вылічаюцца сотнямі. Узнікаюць грамадзянскія ініцыятывы па нейкіх прапановах, ідуць дыскусіі, спрэчкі, сапраўдныя батлы. Пра што гэта сведчыць? Што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з'яўляецца важнейшым элементам палітычнай трансфармацыі", - падкрэсліў Вадзім Гігін.

Паводле яго слоў, работа над Канстытуцыяй стала самай важнай палітычнай падзеяй адыходзячага 2021 года. "Нашы праціўнікі спрабавалі сказаць, што "так не будзе, каму гэта трэба, паслухайце, гэта ўжо ніхто не патрабуе". Не, рабяты. Той запал, тая дыскусія, што разгортваецца, сведчаць аб тым, што змяненні і дапаўненні сапраўды вызначаюць праграму будучыні Беларусі і характарызуюць нашу сучаснасць", - адзначыў палітолаг.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі