ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 26 мая 2022
Мінск +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 студзеня 2022, 19:43

Гігін: дзеянні АДКБ у Казахстане былі самай бяскроўнай і эфектыўнай міратворчай аперацыяй

Вадзім Гігін. Скрыншот з відэа АНТ
Вадзім Гігін. Скрыншот з відэа АНТ

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзеянні АДКБ у Казахстане былі самай бяскроўнай і эфектыўнай міратворчай аперацыяй. Такое меркаванне выказаў старшыня праўлення Беларускага таварыства "Веды" Вадзім Гігін у праграме "Аб'ектыўна" на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

Гісторык падкрэсліў: увядзенне сіл АДКБ перш за ўсё адыграла ролю маральна-псіхалагічнага фактару. "Мы ўбачылі, як яны (міратворчы кантынгент АДКБ. - Заўвага БЕЛТА) нават яшчэ не ўвайшлі і як больш эфектыўна сталі дзейнічаць казахстанскія сілавікі - тут жа пачалася контртэрарыстычная аперацыя, стаў наводзіцца парадак у Алматы. Таму ўвядзенне гэтых сіл туды было правільным рашэннем. Па-мойму, гэта самая эфектыўная і самая бяскроўная міратворчая аперацыя, якую я памятаю ў гісторыі", - заявіў Вадзім Гігін.

На яго думку, калі б АДКБ не правяла міратворчую аперацыю ў Казахстане, канфліктная сітуацыя там бы да гэтага часу не вырашылася і яе наступствы былі б яшчэ больш крывавымі. "Казахстан рэальна стаяў ля парога грамадзянскай вайны. Увядзенне сіл АДКБ паказала, што казахстанская ўлада, сілавікі не адзінокія. Была праяўлена вельмі моцная салідарнасць", - адзначыў грамадскі дзеяч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі